Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Абрадавае дзеянне з русалкамі, баі на бяспечнай зброі, сяброўскі карагод. Як адзначылі фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”?

Сімпатычная істота з легенды пра мясцовае возера гасцінна сустракала прыхільнікаў народнай творчасці, цікавага і пазнавальнага адпачынку не толькі з Беларусі, але і яшчэ шасці краін на 3-м Міжнародным фестывалі міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”.

39ecaa048d6682d38a734d4ee9322bd5

На гэты раз скульптура ў гарадскім парку не была адзінокай: вялізную фігуру Цмока зрабілі лепяльчане, другую прывезлі спартсмены з баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск”. Дадайце сюды яшчэ шматлікія сувеніры, вырабы народных майстроў з выявай пачвары, і зразумееце, што цмок, які разам з сародзічамі калісьці, паводле Уладзіміра Караткевіча, жыў толькі ў возеры, стаў свайго роду турыстычным брэндам раёна і сапраўдным гаспадаром фэсту.

Удзельнікаў фестывалю гасцінна віталі старшыня Лепельскага раённага Савета  дэпутатаў Мікалай Місюра і галоўны каардынатар свята Вольга Маханенка. Сам Цмок шчыра абдымаў бабуль з фальклорнага гурта “Незабудкі” з Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, якія прыехалі ў Лепель з праграмай “Спяваем Цмока”. Яшчэ адзін гурт народнай песні “Землякі” з гэтага ж рэгіёна вучыў спяваць і танчыць па-беларуску. А “Сяброўскі карагод” сабраў усіх, хто хацеў асвоіць традыцыйныя танцы краін-удзельніц. Упершыню пабачылі лепяльчане абрадавае дзеянне “Розгары” з русалкамі з Чашнік. Прадстаўнікі Індыі пазнаёмілі з танцамі і традыцыйнай культурай свайго народа. Баі на бяспечнай зброі – спачан – прадэманстравалі госці з Японіі і Расіі. Прадставілі і прывезлі сувеніры і падарункі для юных баскетбалістаў гульцы клуба “Цмокі-Мінск”.
Надзвычай весела было на  дзіцячым пагорку. Юныя лепяльчане адказвалі на пытанні забаўляльнай выстаўкі-віктарыны, а самыя малыя з задавальненнем паглядзелі спектакль лялечнага тэатра “Лямцэвая батлейка”.

058

Непаўторны каларыт фестывалю дадалі вырабы народных майстроў, пачастункі гаспадароў сялянскіх падворкаў і членаў клубаў нацыянальнай кухні. 

Адметнымі падзеямі фестывалю сталі выступленні музыкаў з гуртоў “Rosy”, “Recha”,  “Relikt”, “Vuraj”, “Рокаш” і іншых. Яны ўжо не ў першы раз былі ў гасцях у лепельскага Цмока і даўно знайшлі прыхільнікаў сваёй творчасці сярод тутэйшых меламанаў. Таксама адбыліся канцэрты юных і дарослых талентаў.

І землякі, і госці шчыра дзякавалі арганізатарам – Лепельскаму райвыканкаму, Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусі і ўпраўленню па спорце і турызму Віцебскага аблвыканкама, ТАА “Райда-тур”, грамадскім арганізацыям і ўсім ставаральнікам міфалагічнага фестывалю на Лепельшчыне.

Фота Алены Цяляткі


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ