Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Ад тортаў да факача вучаць гатаваць выхаванцаў у Сенненскай школе-інтэрнаце

Гэта ўстанова адукацыі своеасаблівая: яе выхаванцы – сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў. Таму, па словах дырэктара Леаніда Казлова (дарэчы, лаўрэата ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» па выніках мінулага года), надзвычай важна падрыхтаваць іх так, каб яны маглі потым без праблем адправіцца ў самастойнае плаванне. Таму працоўная дзейнасць – адзін з найважнейшых накірункаў выхаваўчай работы. Па-першае, тут ёсць разнастайныя майстэрні. Вырабы, зробленыя ў іх, можна было набыць, напрыклад, напрыканцы красавіка на традыцыйным абласным кірмашы «Вясновы карагод».

Сваімі прысмакамі рады падзяліцца Артур Сухарукаў, Віялета Яўневіч, Антон Сталярэнка, Аксана Букатая, Іна Фёдарава

Асобны пункт – сацыяльна-бытавое самаабслугоўванне, калі дзяўчаты і хлопцы, акрамя іншага, вучацца весці хатнюю гаспадарку, гатаваць розныя стравы. Гэтым майстэрствам на спецыяльным факультатыве «Хатняя кулінарыя» ўжо 8 гадоў дапамагае авалодаць выхавацель Ларыса Гаравая. Атрымліваецца вельмі някепска. Ларыса Віктараўна адзначае, што на факультатыў дзяцей не трэба «заманьваць». Сярод страў, якія вывучаюць юныя кухары, – салаты, бутэрброды, першае і другое блюды, дэсерты і напоі.

Дзеці арганізуюць сабе невялікія святы. Напрыклад, дні народзінаў адзначаюць разам з групай. Калі гатуюць для шырокай публікі, то больш за ўсё дранікі ды піцу. Апошні аспект патрабуе асаблівага тлумачэння. Справа ў тым, што ў школы завязаны цесныя адносіны з італьянскімі сем’ямі. Нават міні-курсы былі з італьянскім шэф-поварам, які працуе на радзіме ў прэстыжным рэстаране. Кухня гэтай краіны адрозніваецца прастатой інгрэдыентаў і адначасова высокай якасцю. Піцу дзецям згатаваць не складана. Яшчэ адна цікавая страва – факача. Гэта пшанічная ляпёшка з цеста альбо блін для піцы. Макароны таксама становяцца ўлюбёнымі пасля летняга адпачынку ў Італіі. Іх гатуюць з выкарыстаннем розных соусаў.

Акрамя факультатыва тут рэалізуецца праект «Беларуская хатка» па захаванні нацыянальных традыцый, у тым ліку і харчавання. Ёсць яшчэ і трэці накірунак, калі старшакласнікі вучацца жыць асобна ў адмыслова пабудаваным памяшканні, якое нагадвае звычайную кватэру, і дзе таксама самастойна гатуюць сабе ежу.

У час нашага візіту тэмай факультатыўных заняткаў былі дэсерты. Як гарэлі вочы дзетак, калі атрымалася згатаваць прыгожыя і смачныя торцікі! Меню ў школе-інтэрнаце збалансаванае, але наколькі лепшым здаецца зробленае сваімі рукамі.

Вядома ж, не ўсе выпускнікі паступаюць у кулінарныя вучэльні (штогод 1 – 2 чалавекі, прычым і дзяўчаты, і юнакі), але кожны атрымлівае неабходныя для жыцця веды. Па словах Леаніда Казлова, мэта ўстановы ў тым ліку давесці сваім выхаванцам, што праца – жыццёвая непазбежнасць. А мне здаецца, такой павінна быць і задача добрых бацькі і маці.

Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ