Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Маладое папаўненне салдат прымала ваенную прысягу ў вайсковых гарадках Лепельшчыны

У Бароўцы, дзе размяшчаюцца артылерыйскія часці, галоўнай лічыцца 231-я артылерыйская брыгада, а з нядаўніх часоў раскватараваны 191-я група артылерыі і 52-і асобны пошукавы батальён, з самай раніцы вайсковы плац нягледзячы на снегапад, ужо расчышчаны. З аднаго боку ля яго мясціцца выстава баявой тэхнікі. Тут выстаўлены дальнябойная і самаходныя гарматы,  устаноўка залпавага агню “Ураган” з транспартна-зараджальнай машынай. Усе яны тут жа трапілі ў шчыльную акупацыю – дзецьмі. 

Побач размясціўся яшчэ адзін не менш важны ў вайсковым жыцці аб’ект – палявая кухня, ад якой ужо даносіўся водар сытнай кашы з тушонкай і духмянага чаю. Тут па-майстэрску ўпраўлялася сяржант Наталля Шашко. Яна не першы раз кашаварыць для гасцей, якія прыязджаюць на прысягу. Аднак самая галоўная яе справа – карміць салдат кожны дзень сняданкам, абедам і вячэрай.

Перад пачаткам цырымоніі паспеў зайсці ў казарму, дзе каля 70 салдатаў атрымлівалі зброю, з якой і будуць прымаць прысягу.

Прызыўнікі Лепельскага раёна – Максім Кузьміч і Эрык Судак з Лепеля, Дзмітрый Залатуха з вёскі Пышна і Максім Валаховіч з Новых Валосавічаў – ўжо ведаюць, куды будуць размеркаваны для далейшай службы. Максім Кузьміч – у рэактыўны дывізіён, Эрык Судак і Максім Валаховіч – у 4-ы цяжкі гаўбічны артылерыйскі дывізіён, а Дзмітрый Залатуха – у батарэю кіравання і артылерыйскай разведкі.

 – Хлопцы, апошнім часам у інтэрнэце актыўна падымаецца тэма нестатутных узаемаадносін у арміі паміж навічкамі і старшымі афіцэрамі. Вы з гэтым сутыкаліся?

 – Нічога падобнага ў нашай часці я за той час, пакуль служу, не бачыў, – кажа Дзмітрый. Ну хіба што сяржант адарваў падкаўнерык, які быў няправільна падшыты і загадаў прышыць яго нанова.

 – А як з мабільнай сувяззю?

 – Загадам камандзіра брыгады вайскоўцам дазволена захоўваць мабільныя тэлефоны ў выключаным стане і зарадныя прылады да іх у тумбачках пры ложках. Карыстацца можна ў вольны ад заняткаў час, – адказвае Эрык, – таму можна званіць родным хоць кожны дзень. Пастаянна ў курсе ўсіх дамашніх спраў.

Між тым афіцэры падалі каманду, салдаты падхапіліся і рушылі на плац. Там ужо пастроіліся паўзводна. Госці стаялі на процілеглым баку плаца.

У другім вайсковым гарадку Лепельшчыны Заслонава ў гэты дзень прымалі прысягу яшчэ каля 70 маладых салдат 19-й гвардзейскай механізаванай брыгады. Перад КПП дзясяткі машын, на якіх прыехалі блізкія, каб пабачыць навабранцаў, пабыць разам з імі, раздзяліць хвалюючы момант жыцця. Стаяла пахмурнае надвор’е, і я між іншым успомніў, што калі сам прымаў прысягу, было такое ж шэрае неба, сыпаў дробны шурпаты снег, затое настрой быў процілеглы – прыўзняты, урачыста-святочны. Як і ва ўсіх маладых салдат цяпер.

***

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем, прайшлі ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл па ўсёй Беларусі. У гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы далі клятву на вернасць беларускаму народу больш за 7,5 тыс. вайскоўцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, і каля 1,5 тыс. рэзервістаў, у тым ліку на Віцебшчыне.

Традыцыйна цырымоніі праходзяць у прысутнасці прадстаўнікоў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэранаў, родных і блізкіх салдат.

Так, начальнік Віцебскага гарнізона ваенны камісар вобласці Руслан Шкодзін удзельнічаў у цырымоніі, якая прайшла на плошчы Перамогі ў Вiцебску, дзе прысягу давалі навабранцы славутай 103-й гвардзейскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады.

Гэты рытуал існуе з глыбокай старажытнасці і з'яўляецца прысвячэннем у высакародную і паважаную прафесію абаронцы Радзімы. З гэтага моманту беларускі народ давярае маладым людзям самае дарагое сваю бяспеку, сказаў Руслан Мікалаевіч. Наперадзе ў вайскоўцаў напружаная баявая вучоба, ім трэба будзе асвоіць ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, ўзбраенне і ваенную тэхніку, удзельнічаць у вучэннях, баявых стрэльбах і палявых выхадах. Дзяржава са свайго боку паклапацілася, каб у хлопцаў былі годныя ўмовы для жыцця, вучобы і адпачынку ў войску.

Васіль МАТЫРКА і Эдуард БАКЕВIЧ


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ