Яркае свята, мабільны падымальнік для дзяцей-калясачнікаў, наборы прысмакаў падарылі дзятве, якая мае праблемы ў развіцці і знаходзіцца на аздараўленні ў Пастаўскім абласным дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры «Ветразь», намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач і дабрачынны фонд духоўнага адраджэння «Жыццё».
Усе падарункі парадавалі медперсанал, дзяцей і іх бацькоў. Падымальнік на адной зарадцы можа тры-чатыры разы даставіць свайго пасажыра на чацвёрты паверх і спусціць назад. Для медыцынскага персаналу і бацькоў гэта вялікая палёгка. Зручна і самому інваліду. Ну а цукеркі заўсёды ў радасць дзецям. Таму ля ёлкі ў фае цэнтра панаваў добры настрой.
Для гасцей адміністрацыя арга-нізавала знаёмства з цэнтрам, умовамі пражывання ў ім, паказала сучаснае абсталяванне для рэабілітацыі і аздараўлення дзяцей (на фота).
Фота прадастаўлена газетай «Пастаўскі край».