Рэльеф вобласці ўзгорысты, а спалучэнне з лясамі, азёрамі і рэкамі робіць яго адметным.
Найвышэйшая – Горшаўская гара (295,8 м) на Лёзненшчыне. Тут пабудаваны вятрак. Адной з самых прыгожых з’яўляецца гара Маяк на Браслаўшчыне (174,4 м), адкуль адкрываюцца цудоўныя краявіды – бачны некалькі азёр. Маляўнічая мясціна знаходзіцца каля вёскі Кісялі Гарадоцкага раёна, на пачатку Полацкай нізіны, дзе з высокай марэны відаць пойму ракі Обаль. Найвышэйшае месца Віцебска – Юр’ева горка (175 м).
Мікалай ПІВАВАР, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.