Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5768
Евро
2.6547
100 российских рублей
4.2483
Погода в Витебске
21 oC ясно
Давление:
763мм рт. ст.
Влажность:
73%
Скорость ветра:
2м/с восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Батлейка зноў у трэндзе: як у Шаркаўшчынскім раёне адраджаюць тэатр лялек

У Шаркаўшчынскім раёне вырашылі адрадзіць тэатр лялек, які існаваў у Лужкаўскай СШ прыкладна ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Калектыў, узгадваюць мясцовыя жыхары, быў вельмі папулярны. З пастаноўкамі ўдзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемствах. Кіраваў ім музыкант-самавучка, апантаны да народнай творчасці чалавек – Уладзімір Мяцеліца, а артыстамі былі дарослыя і дзеці. Для пастановак тэатр выкарыстоўваў пальчыкавых лялек.

Але прыйшоў час, калі ад творчай справы адышлі людзі, на інтузіязме якіх трымалася дзейнасць лялечнага тэатра. І ён паціху сышоў са сцэны.

Ідэя адрадзіць у райцэнтры нешта падобнае нарадзілася ў цяперашняга дырэктара Цэнтра рамёстваў Вікторыі Дубоўскай. Яна і стала кіраўніком калектыву. З сабранага матэрыялу, з вопыту работы, са складзенага рэпертуару адрадзіўся не проста лялечны тэатр, а двухпавярховая батлейка. Майстар разьбы па дрэве Яўген Ананіч (на фота) пабываў на выставе батлеек, якая праходзіла ў Віцебскім АМЦНТ, пасля распрацаваў свой макет, па якім і была зроблена двухузроўневая скрынка.

Першы спектакль шаркаў­шчын­скія артысты паставілі па вядомым біблейскім сюжэце, які і назвалі адпаведна – «Цар Ірад». Лялькі да яго падарыла аматарка тэатра лялек і добры майстар. Батлейка набыла прыгожы, самабытны выгляд.

Цяпер лялькі да кожнага спектакля распрацоўваюць і шыюць адпаведна сцэнарыю майстар Цэнтра рамёстваў Ірына Груніна і кіраўнік клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Талака» Святлана Заіка.

– Пакуль сцэнарны матэрыял для пастановак запазычылі з інтэрнэта, – гаворыць Вікторыя Дубоўская. – Але ўжо і самі працуем над спектаклем, заснаваным на мясцовых паданнях. У ім галоўны герой – міфалагічная істота Шарачок, ад імя якога, лічаць жыхары райцэнтра, пайшла назва гарадскога пасёлка Шаркаўшчына.

Рэпертуар батлеечнага калектыву ў дадзены момант складаецца з шасці спектакляў. Акцёрамі з’яўляюцца самі супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў. За музычнае афармленне адказваюць Наталля Яфімава і Алена Васільева. У асноўным прадстаўленні прахо­дзяць для вучняў школ у выставачнай зале ўстановы. Вельмі спадабаўся, напрыклад, дзятве спектакль «Пасхальный колобок», пастаўлены на Велікоднае свята. Таксама яго паглядзелі першакласнікі СШ №2 і выхаванцы дзіцячага садка.

З пастаноўкай «Беражыце матуль» выступілі перад удзельнікамі раённага семінара клубных работнікаў і дыялогавай пляцоўкі «Беларусь: учора, сёння, заўтра». Зараз батлеечны калектыў рыхтуецца прыняць удзел у абласным праекце «Лялечны дворык» у межах мерапрыемстваў ХХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ