Дзень беларускага пісьменства. Дагэтуль ён прайшоў вялікі шлях праз розныя гарады і куткі Беларусі, а пачэснае першае месца, адкуль пачыналася свята, належыць, безумоўна, нашаму старажытняму Полацку.
Невыпадкова ў складзе пісьменніцкай дэлэгацыі вобласці на чале са старшынёй Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Красновай-Гусачэнка значная частка паэтаў і празаікаў была з Полаччыны: Ірына Багданава, Пётр Буганаў, Галіна Загурская, Аляксандр Раткевіч. Разам з намі ў Капыль накіраваліся і літаратары Мікалай Гарбачоў з Лепеля, Алена Мартынава з Віцебска і Сяргей Трафімаў з Оршы.
Дзень беларускага пісьменства праходзіў пад сімвалам Года народнага адзінства, і ў гэтым быў вялікі сэнс яго выхаваўчай і асветніцкай місіі. "Слова нас аб'ядноўвае" такі дэвіз свята. Носьбітамі беларускага слова з’яўляюцца паэты і пісьменнікі, якія праслаўляюць высокім словам прыгажосць родных мясцін, чалавека-працаўніка. Гэта наша спадчына.
Тут наша Радзіма
Сапраўдным адкрыццём для нас стала сціплая і разам з тым такая багатая капыльская зямля, багатая на таленты, знакамітых землякоў, якія вызначыліся творчай працай і прафесіянальнымі дасягненнямі, праславілі нашу Беларусьу свеце. Больш за 50 вядомых літаратараў складаюць вянок славы тутэйшых мясцін. Капыльшчыну нярэдка называюць «літаратурным гняздоўем Беларусі». Мікола Хведаровіч пісаў: ”Мы капыляне — усе паэты“.
У спісе знакамітых ураджэнцаў Капыльшчыны: Кузьма Чорны — класік нацыянальнай беларускай літаратуры, яго называюць беларускім Дастаеўскім, Цішка Гартны (Жылуновіч Дзмітрый Фёдаравіч) - беларускі пісьменнік, паэт, драматург, журналіст, рэдактар, старшыня першага ўрада БССР,акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Адам Русак, песні якога «Бывайце здаровы» і «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» ведае кожны беларус, Алесь Адамовіч - пісьменнік, сцэнарыст, літаратуразнаўца, сумесна з Янкам Брылем і Уладзімірам Калеснікам напісалі кнігу «Я з вогненнай вёскі», з Даніілам Граніным – ”Блакадную кнігу“, Алесь Бельскі - пісьменнік, доктар філілагічных навук, прафесар, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
Ёсць меркаванне, што Капыльшчына — радзіма Міколы Гусоўскага, аўтара помніка беларускай пісьменнасці «Песня пра зубра», які ўвайшоў у скарбніцу Еўрапейскай культуры. Імя Міколы Гусоўскага рашэннем ЮНЕСКА ўключана ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету.
Знакамітая песня «Когда я на почте служил ямшиком», аказваецца, таксама мае дачыненне да Капыльшчыны. Аўтар слоў — вядомы ва ўсім славянскім свеце Уладзіслаў Сыракомля пэўны час жыў у гэтых мясцінах.
Карацей, пералік гэты доўгі і да свята прымеркавалі адкрыццё спецыяльная Алеі пісьменнікаў – унікальны наватарскі праект Саюза мастакоў. Цяпер дастаткова прыехаць у Капыль, у цэнтры якога навесці свой смартфон на QR-коды і даведацца многа цікавага пра яго славутасці.
Стаіць на пагорках
Для чалавека, які ўпершыню завітае ў Капыль, адкрыццём стане дзіўны ландшафт, у межах якога змясціўся гэты беларускі гарадок. Як адзначыў падчас свята міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, для кожнага горада, дзе адбываецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства – падзея грандыёзная і выдатна, што рыхтуючыся да яго горад набывае новае аблічча, квітнее, становіцца больш добраўпарадкаваным. Капыльстаў вельмі прыгожым і сучасным райцэнтрам. Дарэчы, яго жыхары з удзячнасцю прыгадваюць Анатоля Канстанцінавіча Ліневіча (зараз памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці), які пэўны час кіраваў Капыльскі раёнам і вельмі падтрымаў ідэю правядзення Дня беларускага пісьменства ў старажытнім Капылі. Сёлета гораду спаўняецца 1015 гадоў, яго гістрачную велічнасць пацвярджае замкавая гара, якая лічыцца найважнейшым кампазіцыйным акцэнтам мясцовасці.
Тут цесна спелецены традыцыі і новыя рэаліі ХХІ стагоддзя. Мясцовы абрад – ”Цары“ унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. І разам з тым сёлетнее свята Дня беларускага пісьменства праходзіла ў новымкросплатформенным фармаце - нават афіша была ўпрыгожана QR-кодами. Праз цыфравыя платформы моладзі цікавей і лягчэй далучыцца да роднай беларускай літаратуры, адыйсці ад сацыяльных сетакі месенджараў. Упершыню ў гісторыі святаарганізатары падрыхтавалі інтэрактаўны пешы QR-квест "Капыльскі рог", адбылася прэзентацыя беларускага мабільнага дадатка "Чытанка" для праслухоўвання аўдыакніг.
Святыня народа, бяссмерце яго
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў у прывітальным слове на адкрыцці свята, што ў Дзень беларускага пісьменствапразаікі і паэты святкуюць літаратурныя Дажынкі — падводзяць вынікі сваёй працы на працягу года. Таму па традыцыі на галоўнай сцэне свята віншвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Імі на гэты раз сталі:
Віктар Шніп (у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі) за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое»; Віктар Праўдзін (у намінацыі «Лепшы твор прозы») за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і...»; Алесь Карлюкевіч (у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі»); Аляксандр Радзькоў (у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі»); Валянціна Паліканіна (ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»); Кацярына Стройлава (ў намінацыі «Дэбют»).
І яшчэ адна ключавая падзея святочнага дня ў Капылі. Адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) адбылося менавіта каля сцен былой гарбарні, дзе працаваў малады хлапец і дзе пісаў свой знакаміты “Дзённік габрара”. Памятны знак ўвасобіў рабочага-рамесніка местачковага Капыля канца ХIХ-першай паловы ХХ стагоддзя, і сёння будзе нагадваць маладому пакаленню пра вечныя каштоўнасці чалавека – працавітасць, павага да працы і роднага слова.
На працягу двух дзён працаваў Фестываль кнігі і прэсы, у павільёне ”Слова пісьменніка“ свое творы чыталі і сучасныя аўтары з Віцебшчыны.
Мова – святыня народа, бяссмерце яго, - прагучала ў прэм’ернай песні на адкрыцці Дня беларускага пісьменства. І з гэтым нельга не пагадзіцца.
У наступным 2022 годзе эстафету свята прыме горад Добруш (Гомельская вобласць).
Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, фота аўтара і з адкрытых крыніц