Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Этнаграфічнае сямейнае свята адбудзецца ў Віцебскім раёне

У аграгарадку Заронава Віцебскага раёна 19 мая адбудзецца этнаграфічнае сямейнае свята «Гулі ў Бабулі — 2». 

Плануецца выступленне «Спеўнага сходу» (заснавальнік – саліст Белдзяржфілармоніі Сяргей Доўгушаў), сталічнага дуэта «Дрындрожык & Якушаў», які выканае кампазіцыі ў стылі world music на ўласнаручна зробленых інструментах-глюкафонах ды флейтах.

Прапануюцца экскурсіі ў музей гісторыі Заронаўскага краю, народныя гульні для дзяцей, майстар-класы па кераміцы, дрэваапрацоўцы, вырабе аўтэнтычных цацак. Кульмінацыяй стане выступленне лідара этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука.

Мерапрыемства пройдзе з 12 да 16 гадзін на базе музея гісторыі Заронаўскага краю. Арганізатары свята – Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі і музей гісторыі Заронаўскага краю.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ