Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэмій абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва

Напярэдадні Дня культуры, які адзначаецца ў гэтым годзе 10 кастрычніка, сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэмій абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва.

У намінацыі ”Лепшы артыст філармоніі“ адна прэмія ў памеры 20 базавых велічынь прысуджана артысту-вакалісту Віцебскай абласной філармоніi Сяргею Белавусаву.

У намінацыі ”Лепшы артыст тэатра“ прэмію ў такім жа памеры атрымае артыст Беларускага тэатра ”Лялька“ Валерый Зімніцкi.

За педагагічныя дасягненні прэміяй у памеры 10 базавых велічынь адзначаны выкладчык Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксандр Кандрацюк і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў Алена Максімава.

У такім жа памеры прэмія прысуджана ў намінацыі ”Лепшы музейны работнік“ навуковым супрацоўнікам мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча Іне Пучынскай і Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзіміру Мірончыку. А таксама прызнаныя лепшымі майстрамі традыцыйных рамёстваў метадыст-майстар Докшыцкага раённага Дома рамёстваў Віктар Гарбачоў і кіраўнік гуртка Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору Васіль Сіманковіч.

У намінацыі ”Лепшы бібліятэчны работнік“ прэмію атрымаюць дырэктар Бешанковіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Курмель і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Дубровенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Надзея Дударава.

Лепшым арганізатарам платных паслуг насельніцтву прызнаны дырэктар Цэнтра культуры ”Полацк“ Дзмітрый Грыневіч. Памер прэміi – 20 базавых велічынь.

Па 10 БВ атрымаюць пераможцы ў намінацыі ”Лепшы клубны работнік“ – балетмайстар Глыбоцкага гарадскога Дома культуры Маргарыта Цветнікава і рэжысёр народнага тэатра раённага цэнтра культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Браслаўскага раёна Яўген Набееў.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ