Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У госці да Цмока. Як Лепель рыхтуецца да міжнароднага міфалагічнага фестывалю?

Ужо ў чацвёрты раз 20 жніўня ў Лепелі збяруцца прыхільнікі  нацыянальнай культуры, народнай музыкі і рамёстваў, адпачынку ў Беларусі не толькі з нашай, але і замежных краін на міжнародны міфалагічны фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”.

Новая традыцыя нарадзілася ў 2014 годзе, і цяпер свята становіцца турыстычным брэндам раёна, а адзіная ў рэспубліцы выява Цмока -- пакравіцелем яшчэ і народных мастацтваў. У мінулым годзе фестываль сабраў звыш трох тысяч ўдзельнікаў і гледачоў, у тым ліку з Індыі, Кітая, Японіі і іншых краін. Нямала гасцей чакае Лепельшчына сёлета: дзякуючы падтрымцы мясцовых улад (у першую чаргу старшыні райвыканкома Барыса Яфрэмава) і энтузіязму жыхароў, свята набывае ўсё большы размах і папулярнасць, выклікае цікавасць і ў дарослых, і ў дзятвы.

Сёлетняя праграма таксама разлічана на любыя густы. Моладзевыя этна-праекты, выступленні фальклорных і этнаграфічных гуртоў, аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў, новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джаза і лаціна-амерыканскага танга і іншыя імпрэзы прыме “Музычны алімп”. На “Дзіцячым пагорку” адбудзецца знаёмства самых юных удзельнікаў фестывалю з казачніцай, запланаваны лялечны спектакль. У “Танцавальнай лагчыне” пройдуць майстар-класы па музыцы, спевах, танцах. У “Даліне майстроў” будуць прадстаўлены шматлікія народныя рамёствы і экатэхналогіі вырабу прадметаў побыту, сувенірнай прадукцыі. “На кулінарным востраве” гасціннасць праявяць лепшыя спецыялісты прадпрыемстваў грамадскага харчавання, прыдарожнага сервісу, гаспадары і ўвішныя гаспадыні аграсядзібаў. Вялікую цікавасць ужо зараз выклікае і маючая адбыцца презентацыя кнігі “Кулінарная спадчына Лепельшчыны”. На “Турыстычным пабярэжжы” свае паслугі прэзентуюць аздараўленчыя і санаторна-курортныя ўстановы Беларусі. Чакаецца відовішчнае шоу паветраных змеяў, загадкавых, міфічных і нават “неапазнаных лятучых аб’ектаў”, выставы-продажы і многае іншае, што пабачыць можна толькі ў Лепелі.

Алена ЦЯЛЯТКА. Фота Алены Цяляткі


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ