Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Навасёлкаўскай школе Пастаўскага раёна абсталявалі музей вядомай на Віцебшчыне вышывальшчыцы Ліліі Зарэцкай

1 верасня вучняў  Навасёлкаўскай школы, што на Пастаўшчыне,  чакае сюрпрыз. У іх будынку летам  па ініцыятыве старшыні сельвыканкама Канстанціна Мядзведзева і педагогаў абсталявалі  музей зямлячкі  члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, вядомай на Віцебшчыне вышывальшчыцы Ліліі Зарэцкай.

Майстрыца за сваё жыццё стварыла сотні  ўнікальных работ.  Штосьці захоўваецца ў раённым Доме рамёстваў, многа разыйшлося па свеце, але нямала  засталося і ў асабістай калекцыі Ліліі Радзівонаўны.  Каб іх маглі бачыць вучні, мясцовыя жыхары і іх госці і вырашылі ў Навасёлках стварыць  музей-выставу. На ёй сабралі карціны, дываны, ручнікі, падушачкі, шматлікія дыпломы, граматы і ўдзячнасці, якімі была адзначана вышывальшчыца і яе творчасць.

--Тут сабраны мае першыя і найлепшыя работы,-- кажа Лілія Зарэцкая.

Музей стаў другім праектам, сумесна рэалізаваным мясцовай уладай і навучальнай установай. Некалькі год назад разам яны сабралі матэрыялы і аформілі экспазіцыю, прысвечаную землякам, якія загінулі  ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі Навасёлак, калгаса імя Суворава і яго кіраўніка Алега Валодзькі. Дзякуючы гэтым двум выставам вучні могуць больш глыбока пазнаваць свой край і яго людзей.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ