Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Выстава мастака Вячаслава Дружкiна праходзіць у Шуміліне

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава жывапісу сябра вiцебскага народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур» Вячаслава Дружкiна.

На выставе прадстаўлена больш за 20 работ розных гадоў. Ёсць карціна «Фарбы восені» – адна з першых, якую стварыў мастак пасля вяртання з Казахстана ў Беларусь. Вячаслаў Дружкін нарадзіўся ў Казахстане, але цесна звязаны з Шуміліншчынай. Яго маці ў свой час паехала падымаць цаліну, і кожнае лета хлопец з сястрой Надзеяй прыязжаў ў райцэнтр да сваякоў.

Падчас адкрыцця выставы сястра мастака Надзея Ціхоніна, якая спецыяльна прыехала з Астаны, расказала, якім быў Вячаслаў у дзяцінстве, аб яго захапленнi маляваць і бачыць адметнае ў звычайных краявідах.

Вячаслаў Дружкін скончыў машына-будаўнічы тэхнікум. Пасля арміі жыў у Малдове, дзе і ажаніўся. Пазней вучыўся на афарміцельскім факультэце Маскоўскага народнага ўніверсітэта і на мастацка-графічным факультэце Аркалыкскага педінстытута. «Усюды, дзе не жыў, зачароўваўся прыродай, – адзначыў Вячаслаў Дружкін. – За шчасце было пабыць у лесе ці на рэчцы, памарыць, гледзячы на бясконцыя хлебныя прасторы. Хацелася перадаць хараство прыроды на карціны».

Вячаслаў Дружкін прызнаўся, што калі жыў у Казахстане, яму ў мясцовай прыродзе не хапала рознакаляровых фарбаў. Усё памянялася, калі ў 1996-м годзе сям'я пераехала на малую радзіму. З'явіліся і сакавітыя  фарбы, і чароўная прырода. Менавіта Шуміліншчына стала новым творчым этапам мастака.

Аляксандр ШЭДЗЬКО, Шуміліна, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ