Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.556
Евро
3.1017
100 российских рублей
3.4826
Погода в Витебске
-19 oC небольшой снег
Давление:
759мм рт. ст.
Влажность:
92%
Скорость ветра:
2.25м/с северный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

На Шаркаўшчыне адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных Язэпу Драздовічу

Конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных вечнаму вандроўніку, мастаку, скульптару, паэту, фалькларысту Язэпу Драздовічу прайшоў у Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў. Падчас літаратурнай сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі ўстаноў адукацыі раёна разважалі пра тое, як любоў да роднага краю акрыляе людзей, дае ім сэнс жыцця.

Жыццё Язэпа Нарцызавіча было цесна звязана з Германавічамі. У 1919 годзе ён стварыў у вёсцы культурна-асветніцкае таварыства “Заранка”, члены якога чыталі для вяскоўцаў лекцыі, ставілі спектаклі, праводзілі вечары, на якіх дэкламавалі вершы, спявалі.

Успаміны пра таленавітага земляка і ляглі ў аснову цікавага праекта “Брэндынг аграгарадка Германавічы як інструмент устойлівага развіцця сельскай тэрыторыі: агульнымі намаганнямі для ўсіх”, які атрымаў падтрымку пасольства ЗША ў Мінску.

– Творчую сустрэчу прыхільнікаў літаратуры арганізавалі ў дзень, калі 62 гады назад быў запушчаны ў космас штучны спадарожнік, – кажа кіраўнік сацыяльна-інфармацыйнай установы "Традыцыі і інавацыі Паазер’я" Надзея Дударонак. – Тэма космасу цесна звязана з творчасцю Язэпа Драздовіча. Ён першым з беларускіх мастакоў маляваў яго, разважаў пра жыццё на іншых планетах. Язэп Нарцызавіч быў неардынарным чалавекам, якому было цікава ўсё, што адбывалася навокал.

Імя Драздовіча – сапраўдны брэнд населеннага пункта, які мае намер набыць статус “Вёскі будучыні”. Дзякуючы праекту вясной аднавілі музейную залу, прысвечаную Язэпу Драздовічу, зрабілі новую экспазіцыю, да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” набылі відэапраектар, распрацавалі лагатып праекта, арганізавалі выданне паштовак.

Акрамя гэтага ў аграгарадку адбылося шмат іншых цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку конкурс на лепшы турыстычны маршрут “Сцяжынкамі Драздовіча”, мастацкі дзіцячы пленэр, у якім прынялі ўдзел 15 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Выстава дзіцячых малюнкаў упрыгожыла кастрычніцкую літаратурную сустрэчу.

Вынікі праекта будуць агучаны ў канцы года, але ўжо сёння можна дакладна сказаць, што ўсе праведзеныя мерапрыемствы станоўча паўплывалі на павышэнне прэстыжу регіёна. Колькасць турыстаў, у тым ліку замежных, значна павялічылася, а ў мясцовых жыхароў з’явіліся новыя цікавыя ідэі, выкананне якіх дапаможа роднаму краю стаць яшчэ больш папулярным.

Фота з адкрытых крынiц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ