Усяго ў Цыпках ў 1970-я было ўзведзена восем падобных дамоў. З дня здачы ў эксплуатацыю яны ніколі не рамантаваліся і выклікалі шматлікія нараканні ў жыхароў.
– Працякалі дахі, былі праблемы з пітной вадой, адводам стокаў, – успамінае старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў. – Але і грошай на ліквідацыю недахопаў не было.
Пералом наступіў некалькі гадоў таму, калі Сенненскі райвыканкам распрацаваў стратэгію дзеянняў. За сродкі, што адлічваюцца насельніцтвам на капітальны рамонт, заказалі і вырабілі праектна-каштарысную дакументацыю на абнаўленне самых праблемных дамоў. Намаганні раённых улад падтрымаў аблвыканкам, выдаткаваўшы грошы на правядзенне работ. Застаецца яшчэ чатыры дамы, якія плануецца адарамантаваць у бліжэйшы час. Апроч таго, у Цыпках заменена цеплатраса, пабудавана станцыя абезжалезвання вады.
Аляксандр Яўгенаў, Сянно. Фота з адкрытых крыніц.