Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Волат лесу, або якую гісторыю памятае 26-метровы дуб у Лепельскім раёне

У апусцелай вёсцы Тадуліна Лепельскага раёна стаіць «Цар-дуб», памеры якога заварожваюць. Волат трапіў пад ахову дзяржавы 27 снежня 1963 года і мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

На інфармацыйным стэндзе пазначана, што ўзрост дрэва складае 250 гадоў, але раённая кніга «Памяць» дае яму на паўтара стагоддзі больш. Дуб мае вышыню 26 м, дыяметр ствала 1,56 м, кроны – 26 м. Да першага сука ад зямлі – 2 м. Побач з ім растуць восем меншых братоў.

Легенда звязвае волата з панамі Рэутамі. У родзе была завядзёнка садзіць дуб з нараджэннем у сям’і хлопчыка. Невядома, каму з прадстаўнікоў роду быў прысвечаны гігант. Магчыма, адзін з суседніх дубоў пасадзілі ў гонар Станіслава Рамуальдавіча Рэута, які валодаў маёнткам у 1878 годзе.

Лічыцца, што назва вёскі пайшла ад прозвішча Тадулін. У ХІХ – пачатку ХХ стст. маёнтак Тадуліна Гарадчэвіцкай воласці Лепельскага павета належаў Рэутам, потым Сляскім. Паводле рукапісных матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у 1855 годзе ў маёнтку было 13 мужчынскіх і 11 жаночых рабочых душ. Уладальнік Рэут надзяляў аднаго работніка-мужчыну 5 – 7,5 дзесяціны зямлі (адна дзесяціна роўная 1,095 га), а ўсіх разам 80 дзесяцінамі. У 1906 годзе ў маёнтку была адна гаспадарка і 19 жыхароў. У гэты час побач існаваў фальварак, які належаў Чаховічам (1 двор, 15 жыхароў). Пры савецкай уладзе на былых панскіх землях створана вёска Тадуліна.

Людзі здаўна лічылі дубы святымі дрэвамі. Пад імі маліліся, здзяйснялі розныя абрады, выразалі паганскіх ідалаў. Вось і цяпер турысты часам пакідаюць каля «Цар-дуба» запіскі з просьбамі і грошы.

Фота Дзмiтрыя ОСIПАВА


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ