Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Браслаўскія гімназісты запусцілі свой канал на YouTube

Заваяваць інтэрнэт-прастору вырашылі браслаўскія гімназісты. Першы інфармацыйны выпуск праграмы гімназічнага канала “ОКОТВ” выйшаў на YouTube. Вучні расказваюць сусветнай супольнасці пра самыя важныя падзеі ў жыцці не толькі сваёй навучальнай установы, але і ўсяго раёна.

Першы выхад у эфір глядзелі вялікай аўдыторыяй. У ліку гледачоў былі кіраўнікі мясцовай улады, прадстаўнікі грамадскасці, навучэнцы. Ацэнка была адзінагалоснай – першы блін не атрымаўся комам. Цікавы па змесце, насычаны амаль што прафесійнымі здымкамі, умела зманціраваны. Рэдакцыя расказала пра поспехі гімназістаў, пра работу савета гімназіі і зімовага лагера, пра тое, што ў палісадніках браслаўчан расцвілі крокусы і як весялілася дзятва на закрыцці гарадской ёлкі.

Але журналісцкая работа не дазваляе расслабляцца. І рэдакцыйны савет на чале з галоўным рэдактарам Дар’яй Блізняцовай -- старшынёй гімназічнага савета і члена Моладзевай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў – вызначае ўжо канцэпцыю наступнага выпуску. 25 актывістаў збіраюць інфармацыю, прычым запрашаюць да ўдзелу вучняў іншых школ, знаёмых і бацькоў. Па тым, як бачаць сваю работу ў перспектыве, складваецца ўражанне, што замахнуліся на сур’ёзную журналістыку ў сучасных яе формах.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Гірон, якая дапамагае навучэнцам рэалізаваць іх ініцыятыву, расказала:

– Жадаючых паспрабаваць сябе ў тэлевізійнай журналістыцы было многа. Давялося правесці кастынг, выбраць вядучых, вызначыць карэспандэнтаў, знайсці тых, хто ўмее пісаць сцэнарыі, рабіць падводкі, валодае праграмай мантажу. “Спецыялістаў” знайшлі на ўсе пасады. У рэдакцыйны савет увайшлі 15 чалавек.

-- Лічу праект патрэбным, -- кажа Дар’я. – Сучасныя школьнікі імкнуцца пашыраць свой кругагляд, і мы будзем дапамагаць ім у гэтым. Спадзяёмся, што наша імкненне будзе заўважана і падтрымана – маем патрэбу ў прафесіянальнай відэакамеры, мікрафонах, іншым абсталяванні. А вучыць нас прафесіі абяцала дырэктар Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу Ірына Макаранка, якая была ў ліку першых гледачоў нашага выпуску “ОКОТВ”.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ