Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Школам — сучаснае аблiчча: Уладзімір Цярэнцьеў і Дзмітрый Хома наведалі ўстановы адукацыі Шуміліна

Вывучэнне сітуацыі ва ўстановах адукацыі ў сувязі з рэформай у гэтай галіне, пераходам на нарматыўнае фінансаванне – адна з мэт візіту на Шумі­ліншчыну старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева і начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрыя Хомы, якія з’яўляюцца дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу.

Падчас сустрэчы з калектывам Шумілінскай СШ №2 Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што ў сучасных умовах прынцыпова важным становіцца стварэнне аптымальнай сеткі ўстаноў адукацыі, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных грошай, бо дадатковыя траты з бюджэту на адны ўстановы ставяць іншыя ў няроўныя ўмовы, не даюць развіваць іх матэрыяльна-тэхнічную базу.

Яшчэ адной мэтай візіту ў раён, як падкрэсліў Уладзімір Цярэнцьеў, з’яўляецца вывучэнне сітуацыі ў СШ №2, якая састарэла маральна. Штогод у вобласці ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак», а таксама па праграме развіцця малых гарадоў робяцца істотныя ўкладанні ва ўстановы адукацыі. Прычым часта гэтыя работы становяцца пачаткам глыбокіх ператварэнняў і працягваюцца некалькі год. Так, у мінулым годзе новае аблічча набыла Обальская СШ.

Базавай установай у рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» у Шуміліне з’яўляецца СШ №1, якая стане «школай будучыні». Але кіраўніцтва раёна і вобласці палічыла няправільным пакінуць без рамонту СШ №2, бо тут будуецца новы мікрараён, які засяляюць маладыя и мнагадзетныя сем’і, у школе стабільна расце колькасць вучняў.

У ходзе адкрытай размовы работнікі ўстановы адукацыі звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння школьнага стадыёна, недахоп вучэбных памяшканняў, перапоўненасць дзіцячага садка, адсутнасць гульнявых пляцовак і іншае.

Падсумавала прапановы дырэктар школы Жанна Рагуновіч, адзначыўшы, што самымі вострымі з’яўляюцца праблемы з харчблокам, санвузламі, спартыўнай залай і адсутнасць раздзявалак, знос аварыйных будынкаў на тэрыторыі школы, агароджванне тэрыторыі.

Дзмітрый Хома заўважыў, што ўпраўленне працуе ў цесным кантакце з мясцовай уладай, якая вызначае прыярытэты. Бясспрэчна, вельмі хочацца прывесці ў парадак усе ўстановы, але трэба зыходзіць з рэальнага фінансавання. Неабходна завяршыць рамонт Обальскага ясляў-сада, які пачалі ў мінулым годзе, давесці да ладу Шумілінскую СШ №1. На капітальны рамонт устаноў адукацыі вы­дзелена на 2021 год 3 мільёна рублёў, на гэту суму і трэба разлічваць.

Прадстаўнікі абласной улады наведалі школьны харчблок, пазнаёміліся з прапановамі па яго пашырэнні і адобрылі іх. За мінімальныя сродкі ўмяшчальнасць школьнай сталовай вырасце ў 1,5 разы, што дазволіць зняць праблему з харчаваннем вучняў.

Уладзімір Цярэнцьеў і Дзмітрый Хома ў гэты дзень таксама наведалі раённую гімназію-інтэрнат і СШ №1.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, г. п. Шуміліна, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ