Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Лапіцкі наведаў аддзяленне сястрынскага догляду Шумілінскай ЦРБ. Аб гэтым паведамілі ў тэлеграм-канале "Герой працы. Шумилино".
Пра тое, як у аддзяленні жывуць пацыенты, расказалі галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
У нефармальнай абстаноўцы за кубкам чаю Глеб Лапіцкі паразмаўляў з пацыентамі аддзялення, выслухаў іх жыццёвыя гісторыі, кожнаму пажадаў моцнага здароўя і падарыў сувенір