Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Браслаўская дзяўчына захапляецца рамёствамі і сама мадэліруе адзенне сваіх лялек

Даша Агапотава – пераможца абласнога і рэспубліканскага конкурсаў “Традыцыйная беларуская лялька”, які праходзіў у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Разам з кіраўніцай Алінай Багдановіч яны стараліся не проста зрабіць прыгожую ляльку ў нацыянальным уборы. Вырашылі апрануць сваю браслаўчанку ў касцюм, які насілі мясцовыя жанчыны ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.

У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры яны атрымалі патрэбныя звесткі, як выглядалі спадніца, блуза, камізэлька. І навучыліся завязваць галаўны ўбор – намітку. Менавіта гэты навык стаў, бадай, адным з рашаючых фактараў пры абароне работы перад журы. На абласным этапе з 22 удзельніц правільна павязала намітку толькі Дар’я.

– Даша вельмі таленавітая дзяўчынка, – характарызавала сваю выхаванку Аліна Мар’янаўна. – Усе мы парадаваліся яе поспеху. Але калі праз два дні пасля абласнога этапу трэба было ехаць на рэспубліканскі, затрывожыліся. Ці паспее за такі кароткі час падрыхтаваць новую ляльку? Але яна так сказала на нашу заклапочанасць: “У нас ёсць два дні і дзве ночы, паспеем”. Пашыла новы ўбор з вышыўкай, мярэжкай і адправілася ў Мінск, дзе зноў стала пераможцай.

Ці стане яе сённяшняе захапленне мадэліраваннем адзення і рамёствамі будучай прафесіяй, Даша пакуль не ведае. Але ў тым, што гэта спатрэбіцца ў жыцці, пераканана.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ