Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Фестываль, прысвечаны беларускаму кнігадрукару Васілю Цяпінскаму, прайшоў у Чашніках

Памяць свайго знакамітага земляка, беларускага асветніка і гуманіста Васіля Цяпінскага, ушанавалі ў Чашніках чацвёртым раённым фестывалем у яго гонар. 

Сам Васіль Цяпінскі, вобраз якога ўдала ўвасобіў Ілля Міхайлаў, узначальваў тэатралізаванае шэсце. Яго выявы ўпрыгожвалі майкі многіх жыхароў раёна, яму і дарагому сэрцу куточку Айчыны прысвячалі творчыя здабыткі. 

- Васіль Цяпінскі - адзін з тых, дзякуючы каму ў нас ёсць магчымасць чытаць па-беларуску, - віншуючы землякоў, адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Быкаў. - Памяць аб ім прайшла праз стагоддзі, і сёння робіцца многае, каб нашчадкі ведалі сваю гісторыю і ганарыліся людзьмі, якія прысвяцілі жыццё росквіту роднай зямлі.

Упершыню ў раёне арганізавалі конкурс самаробнай кнігі - і годных узораў было багата. Таксама ўпершыню чашнічан чакала сустрэча з удзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання “Млын” з Навалукомля.

На святочных падворках сельскіх саветаў было і весела, і смачна - беларусы ж умеюць сустракаць гасцей. Не адставалі ад сельсаветаў прадпрыемствы, арганізацыі, установы культуры - таксама аформілі свае пляцоўкі і стваралі гасцям добры настрой. Асабліва актыўнымі ў шэсці, канцэртнай праграме, ва ўсіх куточках фестывалю былі дзеці. Прыгожыя, разумныя, дасціпныя і вольныя нашчадкі - як раз такія, якімі хацеў бачыць іх Васіль Цяпінскі. 

Асабліва актыўнымі ў шэсці, канцэртнай праграме, ва ўсіх куточках фестывалю былі дзеці. Прыгожыя, разумныя, дасціпныя і вольныя нашчадкі - як раз такія, якімі хацеў бачыць іх Васіль Цяпінскі.

 Фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ