Каманда міжнароднага праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён” правяла першы ў гісторыі рэгіёна велапрабег з мэтай папулярызацыі веласіпеднага руху і азнаямлення мясцовых жыхароў і гасцей са славутасцямі краю. Асаблівасць яго ў тым, што кожны ўдзельнік самастойна выбіраў дату, час і маршрут свайго падарожжа. Круціць колы можна было як адзін дзень, так і некалькі (пры вызначэнні пераможцаў улічваліся агульная адлегласць і час у дарозе.
На запрашэнне каманды адгукнуліся 10 чалавек: мясцовыя жыхары і аматары веласіпеднага спорту з суседняга Браслаўскага раёна. Як расказвае менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю праекта Алена Шокель, практычна ўсе яны былі адзначаны ў аб’яўленых намінацыях, атрымалі сувеніры і сертыфікаты на адпачынак у шэрагу аграсядзіб раёна.
- Радуе, што ўдзельнікам прабегу прыйшлася па душы наша ідэя, і я ўпэўнены, што ён дасць старт для развіцця веларуху ў раёне. Падобныя акцыі плануем праводзіць штогод, – адзначыў тэматычны каардынатар праекта па развіцці спорту Уладзіслаў Уткін.
Фота за адкрытых крыніц.