Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Лекцыя да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла 19 лютага ў зале музея «Духаўскі круглік»

Напярэдадні  Міжнароднага дня роднай мовы ў зале музея «Духаўскі круглік» прайшла лекцыя «Наша мова — наша спадчына: мінулае і сучаснасць».

Пачалася сустрэча з радкоў верша «Спадчына» Янкі Купалы ў выкананні Ткачовай Наталлі Уладзіміраўны, першага намесніка старшыні праўлення Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды».

— Я доўга думала, як пачаць сустрэчу і што сказаць. Вырашыла пачаць з верша знакамітага паэта. Гэта вечныя радкі… Наша мова яскравая, гучная, прыгожая. Мова, якая павінна гучаць усюды, бо мы беларусы і наша мова беларуская, — адзначыла Наталля Ткачова.

Пра гісторыю развіцця беларускай мовы ад часоў ВКЛ да сучаснасці расказаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт ВДУ імя П.М. Машэрава Анатоль Дулаў. Наведвальнікі лекцыі змаглі пазнаёміцца з урыўкамі тэкстаў розных часоў, напісаных на беларускай мове, а таксама з асобамі, якія спрыялі яе развіццю.

— Пакуль мы гаворым на роднай мове, яна будзе жыць. Ёсць у нашай і іншых краінах людзі, якія не прызнаюць яе існаванне. Але, насамрэч, наша мова самастойная, багатая, мілагучная і мы павінны ганарыцца ёй, — выказаў сваю думку Анатоль Мікалаевіч.

Госцем мерапрыемства стала Раіса Грыбовіч, актрыса драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. З яе вуснаў прагучалі песні і вершы на беларускай мове. Яна заклікала моладзь наведваць тэатры і размаўляць на роднай мове.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася Барысевіч Дар'я, студэнтка 1-га курса ВДУ імя П.М. Машэрава:

— Пасля сустрэчы ў мяне засталіся толькі станоўчыя эмоцыі, вельмі цікава было паслухаць лекцыю Анатоля Мікалаевіча аб зʼяўленні беларускай мовы. Вялікае ўражанне зрабіла Раіса Грыбовіч. На жаль, я не так часта выкарыстоўваю родную мову ў паўсядзённым жыцці, аднак ведаю, што ў беларускай мовы вельмі багатая гісторыя, якую мы  павінны памятаць. Я рада, што ў нас праводзяцца такія мерапрыемствы, бо нашаму і наступным пакаленням варта часцей не толькі чуць, але і размаўляць на роднай беларускай мове.

Студэнт 3-га курса ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Уладзіслаў Навумаў адзначыў:

— Беларуская мова для мяне гучыць меладычна і ўнікальна. Яна мае сваю асаблівую прыгажосць і адлюстроўвае традыцыі народа. Калі хтосьці пачынае гаварыць на роднай мове — я заўсёды падтрымліваю размову на ёй. Асабліва запамінальным момантам мерапрыемства стала сустрэча з актрысай, якая падзяліліся сваім вопытам, натхняючы нас на захаванне  нашай мовы. 

Шаўчанка Злата, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

ПО ТЕМЕ

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ