Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Новополоцкий ансамбль «Своя игра» завоевал Гран-При Международного конкурса исполнителей на народных инструментах

Інструментальны ансамбль «Свая ігра» Наваполацкага музкаледжа – уладальнік Гран-Пры III Міжнароднага конкурса выканаўцаў на народных інструментах «Musica del mondo», што прайшоў у Казані, паведамляе Наваполацк сёння.

Спаборніцтва праходзіла пад эгідай Цэнтра мастацтваў «Ключ да поспеху» і было прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння савецкага баяніста-віртуоза Уладзіміра Грудзінава. Новапалачане завіталі на конкурс не першы раз. У мінулым годзе яны сталі лаўрэатамі ІІ ступені. Сёлета падрыхтаваліся больш грунтоўна. Артысты з натхненнем і майстэрствам выканалі твор аргенцінскага кампазітара Астара П’яцолла ў інструментальным перакладанні Леаніда Маліноўскага, чым пакарылі высокае журы на чале з прафесарам, загадчыкам кафедры баяна і акардэона Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі Абузарам Файзуліным.

Кіраўнік ансамбля Леанід Уладзіміравіч быў адзначаны падзякай журы за педагагічнае майстэрства, высокі прафесіяналізм і вялікі ўклад у развіццё культуры. Таксама ён атрымаў спецыяльны дыплом «Лепшы кіраўнік прафесійнага інструментальнага калектыву».

Фото: novaya.by


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ