Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Петуніі, аксаміткі, вяргіні і іншыя кветкі буяюць на тэрыторыі Машканскай ДССШ Сенненскага раёна

Петуніі, аксаміткі, сальвіі, хосты, астры, лабеліі, цынерарыі, алісіумы, агератумы, вяргіні – гэтыя і іншыя кветкі буяюць на тэрыторыі Машканскай дзіцячага сада- сярэдняй школы Сенненскага раёна.

 З ранняй вясны і да позняй восені вясковая школа ахутаная яркімі фарбамі. Туды заўсёды прыходзяць адпачываць людзі. Яны добрым словам адкгукаюцца пра створаную прыгажосць, добраўпарадкаванне як школьнай тэрыторыі, так і ў цэлым аграгарадка.

 У большасці ў гэтым заслуга педагогаў Машканскай школы і асабіста Таццяны Каранеўскай, настаўніцы абслугоўваючай працы, кіраўніка аб’яднанняў па інтарэсах Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Пестрый лоскуток” і “Голас юнага  краязнаўца”. Разам са сваімі выхаванцамі Таццяна Паўлаўна майструе цудоўныя рэчы, яны пастаянна дасылаюць публікацыі ў раёнку, дзіцячыя часопіс “Качели” і газету “Зорка”, дзе расказваюць пра школьны музей баявой і працоўнай славы, славутых героях-земляках. Асабліва чатырма славіцца машканская зямля – Пётр Машэраў, Іван Камінскі, Аляксандр Гаравец, Лідзія Сіроткіна.

 Добраўпарадкаваннем не толькі школьнай тэрыторыі, але і ўласнага падворка Таццяна Каранеўская займаецца з ахвотай.  Бо, як кажуць,  на настаўніка ў вёсцы раўняюцца многія. Расаду жанчына закупае і садзіць сама. Карпатлівую працу брала зноў на сябе,  рассаджвала ў гаршочкі, каб гатункі кветак не змяшаліся, не страцілі свае першапачатковыя якасці і расфарбоўку.

 – Гэта мне падабаецца, раблю ўсё ад душы, з радасцю, – сціпла кажа Таццяна Каранеўская. – Дапамагалі дзеці, тэхнічны персанал, рабочыя школы, а галоўнае – дырэктар Святлана Іванькова. Дзякуючы яе падтрымцы мае прапановы ўвасабляюцца ў жыццё.

 У школе ўсё зроблена з густам. Святлана Іванькова бачыць, дзе і што трэба пафарбаваць, адрамантаваць. Яна глядзіць вачамі не толькі дырэктара, гаспадыні, але і правяраючага. Вось і нядаўна на прыёмцы школ раёна Машканская атрымала добрую адзнаку.

 Па словах Таццяны Каранеўскай, дырэктар – творчы чалавек, справядлівы, уважлівы і далікатны да сваіх падначаленых. Святлана Аляксандраўна не цураецца пераапрануцца ў рабочую вопратку і папрацаваць. Тандэм  жанчын стварае незвычайныя дэкаратыўныя рэчы, своеасаблівы ландшафтны дызайн гэтага кутка школы. Млын, павозка, альтанка, паравозік, мноства клумб патанае ў квітнеючых фарбах.

 Установа адукацыі стараецца забяспечваць сябе сама, пакрываць выдаткі.

 – Хоць маленькая, але эканомія сродкаў, – дадае Святлана Іванькова. –Напрыклад расаду памідораў вырасцілі самі і сэканомілі 100 рублёў, за якія набылі посуд для сталовай.

 Падстаўляюць плячо школе ўсе жадаючыя, асабліва вучні, педагагічны персанал.  Працуюць заўсёды з экалагічна чыстым матэрыялам, выкарыстоўваюць другасную сыравіну – ПЭТ-бутэлькі, пакеты з-пад малака, сокаў. На тэрыторыі школы мы не знойдзем ні гумавых шын у афармленні клумб, ні пластмасавых фігур. Усё зроблена з дрэва. Прычым драўніна не заказваецца спецыяльна: дастаўляюцца рэшткі з вырубак лясоў, прыдарожных тэрыторый. Добраўпарадкаванню школы, аграгарадка садзейнічаюць многія: Машканскае лясніцтва, сельсавет, саўгас імя Машэрава.

 Два гады запар Машканская ДССШ станавілася лепшай сярод сельскіх школ раёна. У гэты рэйтынг ідзе не только добраўпарадкаванне тэрыторыі, але і вучэбная, творчая дзейнасць. Вучні не раз праслаўлялі родную ўстанову. У мінулым навучальным годзе, напрыклад, былая выпускніца Дарына Ізмайловіч удзельнічала ў інтэлектуальнай тэлеперадачы “Я ведаю”. А пад кіраўніцтвам Таццяны Паўлаўны ўдзельнікі “Пестрого лоскутка” зрабілі больш за дзясятак касцюмаў з парасонавай тканіны. Яны былі прадстаўлены на сёлетнім раённым конкурсе дзіцячай творчасці “Ранішняя зорка” ў намінацыі “Тэатр моды”.  Арыгінальнае дэфіле заняло 1-ае месца. А вось нядаўна ў конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку ў катэгорыі “Аматары” трэцяе месца заваявала і сама Таццяна Каранеўская.

 Яе дэвіз – “Выкарыстоўвай тое, што пад рукой, і не шукай нішто іншага”, бо ведае як яшчэ могуць паслужыць, старыя шторы, зламаны парасон.

 – Пры жаданні любы чалавек можа стварыць прыгажосць, – падсумавала гутарку Таццяна Каранеўская.

Фота Ірыны Хасанавай.

 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ