Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Святкаванне 25-годдзя з часу заснавання НП «Браслаўскія азёры» адзначылася некалькімі падзеямі ў жыцці калектыву

Па-першае, паблізу адміністрацыйнага будынка прыродаахоўнай установы была закладзена алея Сям'і – як шанаванне дынастый і сем'яў, якія прысвяцілі сваю прафесіянальную дзейнасць ахове прыроды і рацыянальнаму яе выкарыстанню. Былі пасаджаны 37 ліп, якія ўпрыгожылі лесапарк Леснічоўка. А каб падстава не сцёрлася з людской памяці, побач паставілі валун з прымацаванай да яго шыльдачкай пра закладку маленькага парку сям'і.

Другім важным мерапрыемствам стаў увод у эксплуатацыю пасля капітальнай рэканструкцыі будынка Відзаўскага лясніцтва. Яно не толькі павялічылася ў памеры і змяніла знешні выгляд. Па-сучаснаму ўладкаваны ўнутраныя памяшканні, якія аснасцілі новай мэбляй і аргтэхнікай. Змяніўся і дызайн тэрыторыі. Дарожкі, дэкаратыўныя насаджэнні і маленькая плантацыя буякоў, альтанка зрабілі яе прыгожай і ўтульнай.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ