У Міёрах на гарадскім стадыёне ля пляцовак для гульні ў міні-футбол і пляжны валейбол з’явіліся прыгожыя і зручныя трыбуны для гледачоў.
Іх набылі і ўстанавілі за сродкі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам да грамады і прыроды: Міёрскі раён». І гэта не першыя і не апошнія ўкладанні ў развіццё фізкультуры і спорту на Міёршчыне. Як гаворыць тэматычны каардынатар па развіцці спорту Уладзіслаў Уткін, за сродкі ЕС палепшаны ўмовы для заняткаў у ФСК «Міёрскі». Капітальна адрамантавана падлога спартыўнай залы, на матэрыялы і аплату работы з бюджэта праекта выдаткавана 34 тыс. еўра. У мінулыя выхадныя новы экалагічна здаровы насціл апрабавалі на турніры футбалісты-ветэраны свайго і суседніх раёнаў.
Спартыўная пляцоўка для варкаўта з вулічнымі трэнажорамі ўстаноўлена ў аграгарадку Язна. Яшчэ адна такая будзе абсталявана ў аграгарадку Узмёны. Навес над трыбунамі футбольнага поля будзе зроблены на стадыёне ў Міёрах.
У Міёрах на гарадскім стадыёне з’явіліся прыгожыя і зручныя трыбуны для гледачоў
- Тамара Пашкевич
- Социум
- Просмотров: 3623
Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны