Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.4648
Евро
2.6102
100 российских рублей
4.2988
Погода в Витебске
8 oC ясно
Давление:
760мм рт. ст.
Влажность:
70%
Скорость ветра:
3м/с северо-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Міёрах прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта Канстытуцыі

У гісторыі Міёр і Міёрскага раёна студзень – месяц асаблівы. 82 гады назад у гэтым месяцы быў утвораны раён, а 50 гадоў таму гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. Паколькі юбілейная дата супала з тэрмінам абмеркавання праекта Канстытуцыі і правядзення рэферэндума як аднаго з элементаў прамой дэмакратыі,  на дыялогавай пляцоўцы, якую ініцыявалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і райкам БРСМ, размова пайшла пра дасягненні края за паўстагоддзе, пра тое, як райцэнтр жыў і развіваўся, у тым ліку апошнія 28 гадоў у перыяд дзеючай цяпер Канстытуцыі, пра тыя дапаўненні і змяненні, якія прапануецца ўнесці ў  Асноўны закон краіны, і ўдзеле ў рэферэндуме, дзе кожны мае магчымасць выказаць сваё меркаванне адносна змяненняў у Асноўны закон. Экспертам выступіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Віцебскага абласного Савета дэпутатаў Уладзімір Мацвееў.

Літаральна па кожным накірунку жыццядзейнасці краіны, правах і абавязках улады і грамадзян, новаўвядзеннях адбылася размова, у якой, акрамя эксперта, удзельнічалі старшыні райвыканкама і райсавета Ігар Кузняцоў і Марыя Баніфатава, былыя кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і прадстаўнікі моладзі. Жыццё ўсіх звязана з Міёршчынай. Адны ўчора ўзводзілі тут прадпрыемствы, асвойвалі новыя тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці, другія сёння мацуюць эканоміку края ці толькі мараць пра свой след на роднай зямлі, бо толькі пачынаюць працоўную біяграфію. Маладыя выказвалі задаволенасць тым, што ў праекце значна  большая роля адводзіцца маладым ў жыцці краіны, прапаноўвалі  павялічыць іх колькасць у складзе Усебеларускага народнага сходу, а таксама  павялічыць да 25 гадоў і ўзрост пры вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты гэтага органа ўлады. А ў рэферэндуме яны і іх знаёмыя маладыя людзі ўдзел прымуць абавязкова і менавіта на ім выкажуць сваё меркаванне  адносна новаўвядзенняў у Канстытуцыю.

Дзелавая размова перамяжоўвалася віктарынамі па веданні гісторыі свайго горада, экскурсам у старажытнасць, вярнуцца ў якую прысутным дапамог краязнаўца, настаўнік СШ №3 Вітольд Ермалёнак. За гарбатай размова атрымалася  шчырай –  маладым было цікава пачуць пра  этапы  развіцця горада ад старэйшага пакалення, а старэйшым – адчуць настрой і энергію маладых, тых, каму будаваць будучыню. Таму пасланне ад моладзі Міёршчыны наступным пакаленням, якое зачытала першы сакратар райкама БРСМ Анжэла Маляўка, з  заклікам любіць свае горад і краіну, берагчы памяць пра мінулае, захоўваць традыцыі і імкнуцца да новых здзяйсненняў, цаніць сапраўдныя каштоўнасці было прынята апладысментамі. Гэта пісьмо ў будучыню было вырашана аддаць на захоўванне ў раённы музей.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ