Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Улада Хадалёнок: "Упэўненая, што кіраваць дзяржавай павінен чалавек, які па-сапраўднаму любіць Беларусь"

Улада Хадалёнок, навучэнка 3 курса Пастаўскага дзяржаўнага каледжа:


-Прыемна ўсведамляць, што дарасла да той пары, калі магу ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, разам з усім народам вырашаць яе далейшы лёс — аддаць свой голас за кандыдата ў Прэзідэнты. З мамай не аднойчы хадзіла на выбары, назірала, як яна запаўняе бюлетэнь, апускае яго ў скрыню для галасавання. Самой хацелася хутчэй вырасці, каб прагаласаваць самастойна. Сёлета мая мара ажыццявілася. Разам з аднакурснікамі на выбарчым участку №5 у Паставах аддала свой голас за будучыню. Для нас створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі. Таму лічу, што і мы не павінны быць раўнадушнымі, заставацца ў баку ад такой значнай грамадска-палітычнай падзеі, дзе важны кожны голас. Упэўненая, што кіраваць дзяржавай павінен чалавек, які па-сапраўднаму любіць Беларусь, адданы ёй і народу, думае на перспектыву, валодае навыкамі кіравання, здольны захаваць мір.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ