Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

В Новом Погосте Миорского района открыли памятную доску народного артиста СССР Геннадия Цитовича

Вёска Новы Пагост Міёрскага раёна святкавала 21 лютага прысваенне мясцовай школе імя  народнага артыста Савецкага Саюза Генадзя  Цітовіча. З гэтай нагоды на ўрачыстасць сабралася багата людзей. Акрамя сваіх мясцовых жыхароў і кіраўнікоў раёна, прыехалі  госці з Віцебска і Мінска: ганаровы выпускнік школы, залаты медаліст, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка, старшыня  абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, член Савета Рэспублікі, дэпутат абласного Савета дэпутатаў, генеральны дырэктар УП "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г. І. Цітовіча Марат Лагутка, а  таксама  артысты гэтага вядомага калектыву, дачка Генадзя  Цітовіча  Святлана.

Усе разам – гаспадары і госці ўспаміналі  заснавальніка вядомага ва ўсім свеце харавога калектыву,  музыказнаўцу-фалькларыста,   дырыжора, народнага артыста  СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, кавалера трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Дружбы народаў … І гэта яшчэ не поўны пералік рэгалій і ўзнагарод дзеяча на ніве беларускай культуры з Міёрскага краю.

Хлебам-соллю сустракала дарагіх гасцей школа. У іх вёсцы прайшлі лепшыя дзіцячыя гады Генадзя. Тут нарадзілася і пачала выспяваць любоў да народнай культуры, да  роднага слова – прыгожага, сакавітага, мудрага, аб чым не стамляўся паўтараць Генадзь Іванавіч.Таму гаспадары, аддаючы павагу яго памяці, таксама палічылі патрэбным нагадыць пра ктое, што іх школа працуе менавита па мадэлі нацыянальнай культуры і гэты факт быў бы прыемным для Генадзя Цітовіча. Што беларускасць была станам яго душы, госці змаглі пераканацца,  слухаючы расказ юных экскурсаводаў у школьным музеі, прысвечаным знакамітаму земляку. З гэтага дня ў ім стала больш экспанатаў. Святлана Цітовіч папоўніла музейны фонд выданнямі, якіх тут не мелі, расказала, як некалі з бацькам прыязджала ў Новы Пагост, як ён любіў гэты край, паважаў людзей. Госці падзяліліся сваімі ўраджаннямі ў Кнізе водгукаў, сфатаграфаваліся на памяць. 

Сімвалічным было і тое, што  пра Генадзя Цітовіча, яго ролю ў захаванні і памнажэнні народнай спадчыны  ўзгадвалі ў дзень, аб’яўлены ЮНЕСКА днём роднай мовы. Ігар Сергеенка, Святлана Цітовіч, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, дырэктар школы Вольга  Усціновіч выкажуць шмат цёплых слоў пра чалавека, які  любіў і прапагандаваў роднае слова і такім чынам пакінуў  значны след у культуры Беларусі.

- Сімвалічна, што урачыстасць праходзіць у Дзень роднай мовы, - скажа Ігар Сергеенка. - Генадзь Цітовіч пакінуў добры след на зямлі. Калектыў, які стварыў, стаў візітнай карткай Беларусі. Ушанаванне яго памяці – гэта вялікая справа, якая звязвае часы і пакаленні, фарміруе нацыянальную свядомасць, годнасць, гонар кожнага беларуса, кожнага вучня гэтай школы.

Вершамі, песнямі славілі Генадзя Цітовіча і са сцэны. Гаварылі пра тое, што народныя песні ўпершыню пачуў ён  ад сваёй бабулі Прузыны Цітовіч, народнай спявачкі, лепшай у акрузе пявунні. Спявала і маці Сусана Рыгораўна. Дзякуючы ім хлопчык з маленства  палюбіў беларускія народныя песні, пачаў іх запісваць. Пасталеўшы, мноства запісаў зрабіў у 20-я гады ад жыхароў роднай і суседняй вёсак на малой радзіме. Так пачалося сістэматычнае збіранне і вывучэнне беларускага фальклору. Гаварылі пра культурна-асветніцкую і навукова-даследчую дзейнасць Цітовіча, пра тое, як ствараў народны хор у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна, як гэты калектыў у1952 годзе  паслужыў Генадзю Іванавічу ўзорам для арганізацыі Дзяржаўнага народнага хору, мастацкім кіраўніком і галоўным хармайстрам якога ён быў да 1974 года. 

Але вось наступае самы ўрачысты момант. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладімір Цярэнцьеў нагадае, што некалькі гадоў таму назад рашэннем сесіі абласнога Савета дэпутатаў адрадзілі вельмі добрую традыцыю прысваення  навучальным установам імен славутых землякоў Толькі за мінулы год такое права атрымалі на Віцебшчыне 55 школ. Кожны дзень іх вучні ўзгадваюць імя таго чалавека, які  праславіў свой край.

- Цітовіч стварыў лепшы хор у нашай краіне. Землякам ёсць кім ганарыцца.

Гонар адкрыць памятную дошку народнага артыста Савецкага Саюза Г.І.Цітовіча выпаў Святлане Цітовіч і дырэктару ўстановы адукацыі Вользе  Усціновіч. Спадае тканіна і вачам адкрываецца шыльда, з якой прыязна ўсміхаецца Генадзь Іванавіч.  Ад імя вучнеўскага і педагагічнага калектываў дырэктар школы абяцае праслаўляць імя славутага земляка годнымі ўчынкамі, з гонарам  пацвярджаць прысвоенае школе імя. 

- Наша сустрэча завяршаецца, - скажуць гаспадары свята, - але застаецца памяць, застаецца пачуццё ўдзячнасці за тое, што маладому пакаленню ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад.

Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб было лягчэй ісці наперад, у будучыню. Хай у вашых сэрцах пануе любоў і павага да Бацькаўшчыны, да родных людзей, сваіх продкаў! Ганарыцеся сваёй цудоўнай Радзімай, беражыце яе традыцыі, любіце родную Беларусь!

Фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ