Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Выпускнік, які ведае пра высокую кулінарыю і кухні розных часоў

Яшчэ некалькі гадоў назад імёны пастаўскіх кулінараў раз-пораз узгадвалі розныя СМІ. Член гільдыі повараў Галіна Зямчонак стала залатым прызёрам на выстаўке ў Германіі. Святлана Карандашова частавала сваімі прысмакамі Прэзідэнта краіны, вытанчанасцю яе цукровых кветак захапляліся сусветна прызнаныя майстры. Не, яны не страцілі свайго прафесіяналізму і цяпер. Але міжнароднае прызнанне не дае ім права ўдзельнічаць у галіновых конкурсах больш нізкага рангу.

— Сумнавата стала, — прызналася Галіна Зямчонак. – Але падрастае выдатная змена, ёсць каго навучыць, падказаць. Вось, знаёмцеся: выпускнік Пастаўскага каледжа Аляксандр Волкаў.

За суседнім сталом шчыраваў малады хлопец. Побач з ім расла на падносе горка адбіўных – рэстаран «Світанак» збіраўся на выязное абслугоўванне банкета.

— Даруйце, але зусім няма часу для размоў, — сказаў юнак. – Стол трэба накрыць своечасова.

— Паспеем, накрыем, — амаль што хорам загаварылі яго “кухонныя мамы” Галіна Зямчонак і Ірына Сцяпанава. – Калі яшчэ выдасца час пахваліць цябе. Нячаста нам даводзілася прымаць у свой калектыў выпускніка навучальнай установы, які мог прыгатаваць столькі страў, колькі Саша. А ён толькі пачынае працоўны шлях.

— Рэцэпты колькіх страў ведаеш на памяць? — экзаменую Аляксандра.

—Двухсот, – з жартам адказвае. І тлумачыць, што цяперашняя кухня адкрыта для эксперыменту. У адной страве злучаюцца традыцыйныя прадукты і экзатычныя фрукты, прыправы… Стварай новыя адценні смаку, галоўнае, каб яны спадабаліся кліентам. А вось старадаўнія рэцэпты, каб атрымаць смак, які адчувалі нашы продкі, трэба паўтарыць максімальна дакладна. А гэта няпроста: іншы посуд, іншыя ўмовы і многа яшчэ чаго, што адрознівае кухні розных часоў.

Але гэта пра высокую кулінарыю. А штодзень запатрабаваныя абедзенныя комплексы, і салаты. Толькі і яны павінны прыносіць чалавеку задавальненне, а з ім і добры настрой. Гэта Аляксандр Волкаў зразумеў яшчэ у дзяцінстве. Яго цікавіла, як замясіць пульхнае цеста, узбіць смятану, што зрабіць, каб бліны не прыліпалі да патэльні.

Маці працавала поварам і вучыла кухонным хітрыкам сына. Пасля школы Саша паступіў вучыцца на повара ў мясцовы каледж, з першага курса стаў лепшым навучэнцам. Спажывецкае таварыства з задавальненнем брала яго на практыку ў свае кропкі грамадскага харчавання, але ўсё ж часцей у рэстаран, дзе лішнія спрытныя рукі заўсёды дарэчы.

У Аляксандра 4-ы разрад, высокі для выпускніка сярэдняй навучальнай установы.

— Яшчэ крыху папрактыкуюся і буду мець пяты, — упэўнены малады повар.

Фота Тамара Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ