- Тамара Пашкевич
- Социум
- Просмотров: 2828
Жыхарка Браслаўскага раёна Вольга Мяркур’ева: «Станавіцца фермерам лёгка, бадай, толькі на паперы»
У двор Мяркур’евых – гаспадароў фермерскай гаспадаркі “Гурка” ў Ахрэмаўцах Браслаўскага раёна – трапіць няпроста. Лепш за сабаку, прывязанаму недзе ў глыбіні, яго сцерагуць гусакі. Выцягнуўшы доўгія шыі, з дзясятак белых птушак пагражальна шыпелі і не збіраліся саступаць з дарогі. На выручку паспяшалася гаспадыня, прыхапіўшы, праўда, таксама мятлу.