Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Стан дарог, рамонт жылля і добраўпарадкаванне: з якімі пытаннямі жыхары Верхнядзвіншчыны прыйшлі на прыём да Анатоля Ліневіча?

На гэтым тыдні прымаў па тэлефоне і непасрэдна ў райвыканкаме жыхароў Верхнядзвіншчыны памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Як і раней, жадаючых выказаць свае праблемы непасрэдна прадстаўніку кіраўніка краіны было шмат. На прыём запісаліся не толькі мясцовыя людзі, але і дзве жыхаркі з Полацка і Наваполацка.  

Калі ў цэлым гаварыць пра звароты, то па іх можна зрабіць выснову пра “вузкія” месцы на Верхнядзвіншчыне – гэта стан дарог, рамонт жылля і навядзенне парадку на могілках. Капітальны рамонт дома на вуліцы Першамайскай райцэнтра пачалі некалькі гадоў назад, перакрылі дах, працяканне якога ў той момант найбольш хваляваў жыхароў, астатнія работы перанеслі на пазнейшы тэрмін. Але нездарма сцвярджае народная мудрасць, што адклад не ідзе на лад. Змянілася заканадаўства адносна ўцяплення дамоў. Цяпер дзяржава бярэ на сябе толькі палову яго кошту, другую павінны аплаціць жыхары. Вось і прыйшлі прадстаўнікі дома на прыём да памочніка Прэзідэнта за падтрымкай.

Вядома, канчатковае рашэнне па іх просьбе будзе прынята пазней, бо праграма капітальнага рамонту жылога фонду сфарміравана ў раёне аж да 2025 года. Толькі нягледзячы на гэта, выйсце трэба шукаць, гаварыў кіраўнікам раёна Анатоль Ліневіч, быць больш уважлівымі да людскіх зваротаў, тады верхнядзвінцам не прыйдзецца чакаць прыезду кіраўнікоў больш высокага рангу.

Гэта тычылася і навядзення парадку на могілках, на што ў сваю чаргу звяртаў увагу і Аляксандр Лукашэнка. Трэба планамерна і па ўсім раёне ачышчаць іх ад хмызоў і старых дрэў за сродкі сельвыканкамаў і саміх грамадзян.

З адной праблемай звярталіся да памочніка Прэзідэнта і ўладальнікі дамоў, якія ўзялі безнаяўны крэдыт у банку на рамонт дамоў, заключылі дагавор на правядзенне работ і пералічылі за іх выкананне грошы ТАА “Вокны Хом”. Толькі рамонту так і не дачакаліся, а цяпер, даведаліся, што таварыства знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Як ім быць, прасілі парады ў Анатоля Канстанцінавіча пацярпелыя.

— Звяртацца ў суд, — быў адказ. Іх пракансультавалі па чарговасці наступных крокаў па вяртанні сваіх грошай.

Тлумачэнні, кваліфікаваныя кансультацыі атрымалі ўсе, хто меў у іх патрэбу.

Ацэньваючы вынікі прыёму, інспектар па Віцебскай вобласці адзначыў, што ў райвыканкаме работа са зваротамі грамадзян вядзецца добра, але можа быць і лепшай.

У дзень прыёму Анатоль Ліневіч прадоўжыў больш глыбокае знаёмства з Верхнядзвіншчынай. У Бігосаве агледзеў цахі ААТ “Інвет”, пазнаёміўся з умовамі працы работнікаў, асартыментам прадукцыі, якую тут выпускаюць, перспектывамі развіцця прадпрыемства. Разам са старшынёй райвыканкама Васілём Шылавым таксама прыняў удзел у выязным пасяджэнні раённай камісіі па садзейнічанні ў працаўладкаванні. Дарэчы, на прыём прыйшло восем чалавек.

— Чым можам дапамагчы? – у кожнага пацікавілася старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Козел, якая ўзначальвае камісію. Агучыла лічбу вакансій, якіх цяпер на Верхнядзвiншчыне прыкладна 200, і ўсе разам шукалі для не занятых у эканоміцы раёна магчымае ўладкаванне. Трэба сказаць, што пяцёра пайшлі дахаты з надзеяй, што з падтрымкай камісіі і ТЦСАНа змогуць зрабіць гэта ў бліжэйшы час.

Наведаў Анатоль Ліневіч і масласырзавод, пазнаёміўся з яго абсталяваннем і новай лініяй упакоўкі сыру, звярнуў увагу на неабходнасць нарошчвання магутнасцей прадпрыемства і пашырэння сыравіннай базы.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ