Гэта вельмі дастойны вынік выхаванкі выдатнага трэнера Аляксандра Гуціна, да якога яна ішла ўвесь сезон. На гэтым шляху былі трэцяе месца на Еўрапейскім лёгкаатлетычным фестывалі ў польскім Быдгашчы, 2-е — на міжнародным турніры ў Празе і спаборніцтвах у падмаскоўным Жукоўскім (мемарыял братоў Знаменскіх) і нарэшце перамога на чэмпіянаце Беларусі, дзе вызначаліся кандыдатуры на першынство Еўропы.
Аліна Талай і старшыня абласной федэрацыі лёгкай атлетыкі
дырэктар Віцебскага філіяла РУВП «Белтэлекам» Аляксандр Бохан.
На галоўных спаборніцтвах Старога Свету Аліна дастойна прайшла ўсе прыступкі адбору, трапіўшы ў фінал, дзе і паказала вышэйзгаданы вынік. Верыцца, што галоўныя перамогі ў нашай таленавітай лёгкаатлеткі, якая вызначаецца і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй (сёлета, напрыклад, была сярод арганізатараў акцыі за забарону тытуню на чэмпіянаце свету па хакеі), яшчэ наперадзе!