- Тамара Пашкевич
- Точка на карте
- Просмотров: 9761
Адзін з найвышэйшых касцелаў Беларусі і цэнтар самага вялікага па плошчы сельсавета. У чым яшчэ унікальнасць Відзы?
Відзы сустрэлі шумным базарам. На цэнтральнай плошчы аграгарадка пакупнікі хадзілі паміж гандлёвымі радамі з харчовымі і прамысловымі таварамі. Чэргі стаялі да машын з прадукцыяй глыбоцкіх мясакамбіната і камбікормавага завода, каўбаснага цэха мясцовага СВК “Маяк Браслаўскі”, са свежай рыбай і мясам ад пастаўскіх вытворцаў. Ажыўлены рух, гучныя размовы, торг па змяншэнні кошту...