- Тамара Пашкевич
- Точка на карте
- Просмотров: 4540
Гаючая крыніца Святога Яна і 6-мятровы старажытны валун: чым яшчэ вядомы аграгарадок Язна Міёрскага раёна?
Жыхары Язна на Міёршчыне адсвяткавалі юбілей свайго аграгарадка. 475 гадоў, якія налічвае яго гісторыя, давалі падставу азірнуцца назад, узгадаць найбольш значныя падзеі. Але ўсё ж сённяшняе жыццё ў праграме мерапрыемстваў займала галоўнае месца. Язненцы пастараліся паказаць усе лепшыя свае здабыткі, ушанаваць тых, хто многа робіць на карысць грамадства.