Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Туризм

Казачны двор са звычайных дроў змайстравалі гаспадары сядзібы на Браслаўшчыне

Каля гэтага казачнага дворыка з хаткай, вежай і высокім моцным плотам, бадай, ніхто не прайшоў, каб не спыніцца і не падзівіцца фантазіі гаспадара, які такім арыгінальным чынам складзіраваў некалькі дзясяткаў кубаметраў дроў, назапашаных для зімовага ацяплення.

22

Турысты, якія адпачываюць у бліжэйшых аграсядзібах і на турбазе “Браслаўскія азёры”, любяць тут фатаграфавацца.

Вольга і Уладзімір Вялічка з вёскі Вязкі, што раскінулася па беразе браслаўскага возера Дрывяты, – гаспадары руплівыя і гасцінныя, агратурызмам займаюцца не адзін год. Але утульны дворык, альтанкі ды кветнікі рабілі ўсё ж перш для сябе. Пазней, праўда, гэта адыграла не апошнюю ролю і ў арганізацыі сямейнага турыстычнага бізнесу.

11

Уладзімір у адной асобе архітэктар, дызайнер, будаўнік і аддзелачнік. У майстра-самавучкі яшчэ столькі задум, што на іх рэалізацыю спатрэбяцца гады. Любіць працаваць з дрэвам, асабліва з дубам. Стукаючы пальцам па сталешніцы, па лаўках у двары і альтанцы, ён услухоўваецца ў гук і зазначае: “Як звон”.

44

Гэта значыць, правільна выбраў кавалак бервяна, які прызначаўся на дровы. Як і меркаваў, той аказаўся здаровы, паслужыць яшчэ людзям, парадуе вока залатым колерам, няўлоўным пахам смалы.

33

Па кавалачку, па дошчачцы, рагатым суку збірае майстар матэрыял, які пазней будзе прыгожай рэччу. Прыдуманая ім альтанка, напрыклад, стала не толькі зручным месцам для пасядзелак, абедаў на паветры, але і ўдала разгарадзіла двор з суседзямі. Другая, што прытулілася да лесу, утварыла зону адпачынку для тых, хто хоча пабыць на прыродзе сам-насам. Так і суседнічаюць сасновы лес, кветнікі і дэкаратыўныя дрэвы, дзікая прырода і цывілізаваны гарадскі куточак са стрыжаным газонам і шматлікімі малымі архітэктурнымі формамі.

77

Адна з такіх – той маленькі казачны дворык, а побач з ім чарапаха-стог, які адначасова з’яўляецца складам дроў і ўпрыгажэннем сядзібы. Уладзімір Вялічка з радасцю аддаецца свайму захапленню прыгожым, пастаянна штосьці прыдумвае і майструе, і ва ўсім мае падтрымку жонкі.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ