Яшчэ раз ушанавалі памяць тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны, жыхары Дзісны Міёрскага раёна.
У цэнтры горада ля брацкай магілы мясцовы прадпрымальнік Эдуард Цярэшка ўстанавіў стэнд пад назвай “Дзякуй за Перамогу”, на якім змешчаны фотаздымкі ветэранаў вайны і многіх з тых, хто вызваляў Дзісну. У зборы матэрыялу яму дапамаглі раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, рэдакцыя раённай газеты, мясцовы музей.
– Лічу за гонар аддаць даніну памяці загінуўшым і жывым, дзякуючы адвазе якіх у нас мірнае неба над галавой, – кажа Эдуард Казіміравіч. – Хай нашчадкі ведаюць гераічных продкаў і ганарацца імі.
Фота з адкрытых крыніц.