Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Ветэран ВОВ: ваяваць, выжыць, узвесьцi дом, сустрэць гадавiну Вялікай Перамогі

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Браслаўшчыны Юльяна Адольфавіча Маслоўскага застала на выхадзе з хаты. Апрануты па-рабочаму, ён сказаў, што ідзе зацепліць лазню. Праўда, паскардзіўся, крыху нездаровіцца. Напэўна, прастудзіўся, калі садзіў бульбу.

Агародзік ля дома быў амаль увесь засаджаны. На роўных градках зелянеў зімовы часнок, а ўздоўж дома радавалі яркімі фарбамі цюльпаны, белыя званочкі. Панадворак атачаў новенькі плот.

– Калі паспелі навесці такі парадак? – пытаюся ў гаспадара.

– Працуем разам з жонкай. Яна любіць і даглядае кветкі, я спраўляюся з мужчынскімі справамі з дапамогай сацыяльнага работніка ды знаёмага. А плот паставілі «Браслаўрыба» і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, – расказаў Юльян Адольфавіч. – Рыхтуюся да Дня Перамогі і свайго дня нараджэння: 12 мая спраўлю 97-годдзе.

Жыццё ў Ветэрана Вялікай Айчыннай хоць і доўгае, але, кажа, праляцела імгненна. Рады ўсяму, чым яно адарыла – прыемнымі падзеямі, пакутамі, турботамі. Ваяваў, быў цяжка паранены, выжыў, пабудаваў дом. Не сорамна за працу і ў цэлым за пражытыя гады.

На вайну бацька і сын Маслоўскія адправіліся амаль адначасова, летам 1944-га, калі Браслаўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юльяна, байца партызанскага атрада імя Ракасоўскага, адразу адправілі на фронт. Бацька ж павінен быў прайсці курс навучання. Таму ваяваць ім давялося ў розных часцях. Адольф Маслоўскі дайшоў да Берліна, а яго сын – за Шауляй. Адагнаныя Краснай арміяй да Прыбалтыкі, немцы жорстка супраціўляліся. Шауляй, па ўспамінах ветэрана, тройчы пераходзіў з рук у рукі. Страты абодва бакі неслі вялікія. У Літве Юльян быў цяжка паранены. Куля прайшла ў 2 см ад сэрца. Далей шпіталь, маруднае выздараўленне, вяртанне на малую радзіму.

Пасля вайны шмат гадоў адпрацаваў у рыбгасе. Таксама быў выдатным будаўніком. Узвёў і свой дом, у якім сустракае чарговую гадавіну Вялікай Перамогі.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ