З 11 сакавіка па 12 красавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пройдзе выстава, прысвечаная 30-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Наведвальнікі пабачаць арыгінальныя экземпляры Канстытуцый Рэспублікі Беларусь розных гадоў, прадастаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, друкаваныя выданні са збору Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Выстаўка падрабязна раскрые асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе ролю і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу краіны.