У садоў, якія належалі Пастаўскаму райаграсервісу, цяпер новы гаспадар. У арганізацыі-банкрута, расказвае намеснік старшыні райвыканкама Ірына Несцяронак, іх выкупіў з аўкцыёна за 4,3 тыс. руб. французскі бізнесмен Марыс Панцье.
На 27 гектарах, засаджаных у пасляваенныя гады яблынямі, плануе разам з кампаньёнамі адрадзіць садаводства, заняцца вырошчваннем клубніц.
Марыс Панцье мае права жыхарства ў Беларусі, займаецца будаўнічым бізнесам у Мінску, цяпер выказаў інтарэс і да развіцця садаводства на Пастаўшчыне.
Фота з адкрытых крыніц.