Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Як прадпрымальнік з Міёр стварыў паспяховы дрэваапрацоўчы бізнэс?

Індывідуальны прадпрымальнік з Міёр Ілья Цімафееў амаль два дзесяцігоддзі сам забяспечвае для сябе рабочае месца, развівае ўласны бізнес і лічыць, што чалавек з рукамі заўсёды будзе мець працу, асабліва калі выконвае яе якасна. Мужчына мае заказаў да Новага года і хутка пачне прымаць іх на 2019-ы

Як і большасць прадпрымальнікаў, Ілья Цімафееў пачынаў з гандлю. Прадаваў прадукты харчавання, якія былі ў дэфіцыце. Але хацелася большага. Перайсці ад гандлю да вытворчасці дапамог выпадак. Жыццё звяло з прадпрымальнікам, які займаўся дрэваапрацоўкай. Ён і падказаў, як лепш арганізаваць справу, якую тэхніку набыць, дзе браць сыравіну. Адным словам, натхніў на новы занятак.

Гэта быў час, калі ў краіне вырас попыт на мясцовыя віды паліва. Жыллёва-камунальныя гаспадаркі пераводзілі кацельні на дровы і шчапу. Міёрскай гарадской кацельні таксама сталі патрабавацца тысячы тон. І Ілья Цімафееў рызыкнуў. Набыў трактар, абсталяванне, дамовіўся пра пастаўку шчапы з мясцовай камунальнай службай.

– Не ўсё адразу атрымалася, – расказаў прадпрымальнік. — Шчапу бралі з ахвотай, а вось разлічваліся з вялікім спазненнем. Для новага бізнесу гэта смерць, бо пад нагамі яшчэ няма трывалай базы, табе не давярае банк і адмаўляе ў крэдыце… Сітуацыя прымушала пашыраць дзейнасць, асвойваць іншыя віды паслуг. Так пачаў рабіць зрубы пад хаты і лазні, а затым і больш дробныя рэчы – садовую мэблю, альтанкі.

Вядома, новы асартымент патрабаваў і іншага абсталявання. Прадпрымальнік купіў пілараму, станкі, наняў  трох работнікаў. Гэтым невялікім калектывам  збіраюць не менш за 12 зрубаў у год, а таксама вырабляюць дошку на падлогу, кроквы, абшыўку. Нават у гэту пару будаўнічага зацішша маюць дастаткова заказаў пад свае магчымасці.

– Свой аўтарытэт, – адзначыў Ілья Цімафееў, –заваявалі  якасцю вырабаў і даступным коштам. Цяпер нас рэкламуюць былыя кліенты, бо інфармацыі ад знаёмых людзі давяраюць. Бізнесу дрэваапрацоўшчыкаў у нашым рэгіёне спрыяе геаграфічнае становішча. Палова маіх заказчыкаў – прыбалты і расіяне. Нашы цэны для іх смешныя. Лес на біржы я, беларус, купляю на роўных умовах з замежнікам. І ўжо на гэтым першым этапе ён у мяне выйграе, бо вывезе сваю прадукцыю за мяжу і прадасць значна даражэй, чым я на ўнутраным рынку. Магчыма, я чагосьці не разумею ў макраэканоміцы, але такіх, як я, больш цікавіць тая, што бліжэй, – эканоміка сям’і.

А яна ў Ільі Цімафеева інтэрнацыянальная. Жонка – латышка і не раз рабіла захады, каб пераехаць на сваю малую радзіму. Толькі муж не згаджаецца.

– Тут мае карані, тут мае бацькі, мая радзіма, якой жадаю квітнець.

– Тут мае карані, – падкрэсліў ён, – тут мае бацькі, мая радзіма, якой жадаю квітнець. Быў на апошнім інвестыцыйным форуме ў Віцебску, парадаваўся колькасці ініцыятыўных людзей, ідэй, сам завязаў кантакты. Атрымаў прапанову па вырабе некалькіх дзясяткаў зрубаў домікаў для турыстычнай базы. Таму яшчэ раз кажу: працалюбівы беларус без хлеба не застанецца, будзе мець работу і заробак. Меў бы жаданне.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ