Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

ААТ «Хацілы-Агра» мае найлепшы паказчык сярэдняй ўраджайнасці зерневых і зернебабовых у Віцебскай вобласці

70,6 цэнтнера з гектара — такую сярэднюю ўраджайнасць зерневых і зернебабовых атрымалі сёлета хлебаробы ААТ «Хацілы-Агра». Гэта найлепшы паказчык не толькі на Пастаўшчыне, але і ва ўсёй Віцебскай вобласці.

- Асабліва добра ўрадзіла азімая пшаніца, – расказаў галоўны аграном Канстанцін Кульманскі. – Яе на круг атрымалі па 74,6 цэнтнера. Трыцікале з гектара малацілі па 69,2, аўса – 61,2, азімага ячменю – 52,8, яравога – 60,9. Валавы намалот, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, склаў 13 264 тоны, што больш за мінулагодні на 114 тон. Дзесяць з адзінаццаці камбайнераў – Мікалай Чашун, Андрэй Волк, Мікалай Пабядзінскі, Аляксей Власаў, Уладзімір Банькоўскі, Аляксей Мароз, Валерый Ярашэвіч, Арцём Чашун, Аляксандр Буча, Міхаіл Субач – намалацілі па 1200 – 1600 тон збажыны.

У маладога агранома, выпускніка горацкай акадэміі, які толькі трэці год на пасадзе, цікаўлюся складальнікамі поспеху хацілаўскіх земляробаў.

–  Найперш у гаспадарскім падыходзе да ўсяго – поўным захаванні патрабаванняў агратэхнікі, пачынаючы ад апрацоўкі глебы да своечасовага выканання ўсіх тэхналагічных аперацый аж да жніва, – лічыць Канстанцін Кульманскі. – «Хацілы» – элітгас. Сеем насеннем з гадавальніка размнажэння. Угнаенняў уносім пад патрэбу, своечасова апрацоўваем сродкамі аховы раслін. Нічога патаемнага – усё, як кажуць, па падручніку. А да гэтага прафесіяналізм механізатараў, некаторыя з якіх ужо могуць быць самі аграномамі. Вяршыня ж гэтай піраміды – дырэктар акцыянернага таварыства Вячаслаў Крыштафовіч. Мне вельмі пашанцавала, што трапіў у гэту гаспадарку і да такога кіраўніка. Вопыт тут атрымліваю такі, што не ўсюды, мяркую па таварышах, змог бы мець. А гэта дарагога каштуе.

Канстанцін расказаў, як гэтай вясной ратавалі азімы ячмень. З зімы, казаў, на яго было глядзець балюча. Кволы, паражоны цвіллю… Але выхадзілі і сабралі на круг амаль па 53 ц, з чаго зрабілі вывад: калі пры такіх абставінах ён даў такую ўраджайнасць, трэба павялічыць плошчу пад гэтай культурай. Сёлета збіраюцца сеяць яе ў тры з лішнім разы больш, плюс-мінус 250 гектараў.

Сяўбу азімага ячменю ў «Хацілах» ужо вядуць. Сеюць і азімую пшаніцу сартамі «амелія», «аркадзія» і «ядвіся». Дарэчы, «ядвіся» парадавала сёлета хлебаробаў. Збажыну за высокае ўтрыманне клейкавіны з ахвотай прынялі і ў залік дзяржзаказу.

– Працэс сяўбы ідзе сваёй чаргой, – сказала намеснік дырэктара Ганна Шубелька. – Насеннем, угнаеннямі, палівам забяспечаны на 100 %. Усё купілі за свае грошы, як заўсёды, работы будуць праведзены якасна, своечасова, каб і наступны год парадаваў добрым караваем.

Фота Ганны АНІШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ