Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Партыю мяккіх цацак для расійскай фірмы пашыў швейны цэх “Віцябчанкі” ў Міёрскім раёне

Дзісненскі швейны цэх КУВП “Віцябчанка” ў Міёрскім раёне напярэдадні Новага года выконваў вялікі заказ адной з расійскіх фірм – шылі мяккія цацкі.

 

Акрамя таго, майстрыцы ўжо каторы год шыюць  курткі і паліто для  жанчын з Заходняй Еўропы і Амерыкі  і не маюць ад тых прэтэнзій на якасць работы. 2018 год, расказала маладая начальніца  цэха Людміла Грыгаран, быў для калектыву і асабіста для яе напружаным. Галаўное прадпрыемства работай загружала.

Каб у тэрмін справіцца з заказамі, здаралася, працаваць даводзілася  і ў суботу. Радуе, што  большасць швачак у цэху вопытныя, дзясяткі гадоў шчыруюць за машынкамі, бяруць пад прафесіянальную апеку маладых работніц. Хацелася б, каб іх прыходзіла больш, але так склалася, што швачак на рынку працы нестае, у Дзісне таксама. Дзяўчат прывабліваюць іншыя прафесіі.

Сама Людміла  яшчэ ў 6 класе прыйшла ў цэх да маці – пашыла сваю першую падушку, якая захавалася на памяць да сённяшняга дня. А пасля заканчэння школы з поўным правам села за машынку. Праўда, быў час, калі шукала лягчэйшай работы з больш высокай аплатай у Маскве, куды падаліся на заработкі і некаторыя іншыя жыхары Дзісны.

 

– Але нездарма кажуць, што добра там, дзе нас няма,– сёння гаворыць яна. – Нідзе дарма грошай не даюць. Вярнулася дахаты, прыйшла назад у цэх, а сёлета стала яго кіраўніком.

Швейны цэх даў работу амаль 30 жыхарам гарадка. Яны даражаць сваім месцам, стараюцца выпускаць толькі якасны тавар. Напэўна, таму і галаўное прадпрыемства не абдзяляе іх заказамі. Да сакавіка, сказала  Людміла Міхайлаўна, калектыў работай загружаны. Будзе мець яе і далей.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ