Чакалі лепшага ўраджаю, але і той, што атрымалі, кажа галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Таўкінь, не горшы за леташні. У сярэднім на круг узялі 37 цэнтнераў. Лепшыя палі далі па 60 і больш ц з гектара.
Вырошчвалі пшаніцу ў асноўным на палях першага аддзялення. 500 гектараў чатырма камбайнамі абмалацілі за тыдзень. Тэмп у рабоце задавалі камбайнеры – браты Міхаіл і Віктар Вайтанцы, за плячыма якіх па некалькі дзясяткаў гадоў удзелу ва ўборачных кампаніях. Вопытныя механізатары ў роўных з іншымі ўмовах заўсёды маюць лепшыя намалоты і пастаянна лідзіруюць ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве. Набіраецца вопыту ў іх малады камбайнер Вячаслаў Альшэўскі, які, па словах галоўнага агранома, абяцае таксама стаць спецыялістам сваёй справы.
У пятніцу на мінулым тыдні звяно пачало ўборку трыцікале, якой у гаспадарцы пасеяна больш за тысячу гектараў. Першыя намалоты даюць надзею, што і гэтая культура ўрадзіла лепш, чым летась.
Фота з адкрытых крыніц.