Яшчэ два гады назад лічылася, што міёрскія землі не надта засмечаны баршчэўнікам – усяго 38 гектараў. Але знішчыць яго ў той час не змаглі, і сёлета размова ўжо ідзе пра рассяленне інвазійнага віду аж на 255 га.
Для барацьбы з ім раёну выдзелена 30 тысяч рублёў, на якія плануецца набыць хімічныя сродкі. Каб выкарыстаць іх найбольш эфектыўна, прадстаўнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама з’ездзіў ва Ушацкі раён, дзе райінспекцыя прыродных рэсурсаў і выратавальнікі атрымалі станоўчы вопыт знішчэння баршчэўніка.
У прыватнасці, служба па надзвычайных сітуацыях мае неабходную апаратуру і спецыялістаў. Участкі для апрацоўкі вызначае землеўпарадкавальная служба, яна ж кантралюе якасць работ. Вопыт суседзяў, лічаць у Міёрах, дазволіць выкарыстаць ім сродкі і сілы з максімальным эфектам.
Фота з архіву «ВВ».