Месца пражывання ў вобласці норкі еўрапейскай - аднаго з самых рэдкіх, знікаючых, а таму занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь відаў малакакормных, – басейн рэк Лучоса, Ловаць, Обаль у Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. Сустракаецца еўрапейская норка і на рацэ Сцвіга ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі” (Гомельшчына).
Колькасць яе ў краіне на 2013 год складала 540 асобін супраць 21,7 тыс. амерыканскай норкі. Іншаземная госця пацясніла еўрапейскую норку не толькі на беларускай тэрыторыі.
Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук.
Фота з адкрытых крыніц.