Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Талачынская бібліятэка запрашае на святочныя мерапрыемства, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі

Тэматычныя сустрэчы, выставы, фотазоны, паходы і экскурсіі – супрацоўнікі Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прапаноўваюць чытачам рознага ўзросту прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі.

У фае ўстановы гасцей сустракае фотазона «Партызанскі прывал», на якой прадстаўлены арыгінальныя экспанаты ваеннага часу: шынель, фуражка, пілоткі, гармонік, пляшка і іншыя прадметы партызанскага побыту. Сярод стылізаваных бярозак «гарыць» вогнішча. Фотазона запрашае наведвальнікаў зрабіць тэматычныя здымкі і тым самым дакрануцца да гісторыі. Трэцяга ліпеня «Партызанскі прывал» перамесціцца на пляцоўку каля бібліятэкі. Побач з’явіцца зямлянка, на сценах якой будуць размешчаны копіі лістовак і плакатаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама ў бібліятэцы аформлена стылізаваная пад дрэва выстава «Гонар нашага краю», прысвечаная землякам – Героям Савецкага Саюза, і экспазіцыя карцін выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў «Вайна вачыма дзяцей». Пасля правядзення сярод чытачоў акцыі «Памяць праз фота папоўніўся стэнд з ваеннымі фотаздымкамі іх родных-франтавікоў. А ў чытальнай зале з’явіліся партрэты дзесяці Герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленнні Талачыншчыны. Побач бібліявокны – «Была вайна… Была Перамога».

– У  маі ў межах патрыятычнай акцыі «І ў памяці, і ў кнізе – назаўжды: прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да Дня Перамогі» бібліёбус, упрыгожаны адпаведнай атрыбутыкай, выязджаў па сямі маршрутах, – расказала дырэктар Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Свіркоўская. – Нашы супрацоўнікі, апранутыя ў ваеннае аддзенне, прапаноўвалі жыхарам вёсак не толькі прачытаць кнігі на тэму вайны, але і паслухаць ваенныя вершы, песні ў выкананні артыстаў аўтаклуба Райцаўскага РДК.

У хуткім часе бібліятэкары разам з вучнямі 5 – 7 класаў адправяцца на магілу Героя Савецкага Саюза Фёдара Макавецкага, дзе на ўроку мужнасці «Імя на абеліску», прысвечанаму 120-годдзю з дня яго нараджэння, школьнікі даведаюцца пра гераічныя ўчынкі свайго земляка. Акрамя таго, удзельнікі патрятычнай акцыі «Жыві і памятай» наведаюць манумент «Скульптура воіна» у г.п. Коханава, які размешчаны на брацкай магіле воінаў і партызан, помнік партызану-разведчыку Валянціну Забадалаву і памятны знак лагера перасыльных дулаг № 203.

Таксама запланаваны паход з навучэнцамі па маршруце Коханава – Галошава працягласцю 14 кіламетраў, падчас якога школьнікам раскажуць пра жыццё мясцовых жыхароў у ваенныя гады, а таксама пра нямецкі шпіталь, размешчаны ў былым панскім маёнтку. Удзельнікі паходу прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі «Кветкі Перамогі»: каля помніка «Воін-вызваліцель» у вёсцы Галошава яны пасадзяць 75 кветак у памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя мірнай будучыні.

Фото Дмитрия Осипова


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ