Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Славянский базар в Витебске

Больш за 70 майстроў прынялі ўдзел у свяце-конкурсе народнай цацкі і лялькі «Забава-2021»

Больш за 70 майстроў з усіх куточкаў Беларусі і з-за яе межаў прынялі ўдзел у адкрытым абласным свяце-конкурсе народнай цацкі і лялькі «Забава-2021», які традыцыйна прайшоў у рамках «Славянскага базару».

- шэсць гадоў назад у Віцебску нашы майстры зладзілі арыгінальнае свята, на якім можна пазабаўляцца з цацкамі і лялькамі, што стварылі сваімі рукамі. Поспех быў велізарны і даў пачатак руху. За гэтыя гады майстры набраліся вопыту, падрасло і новае пакаленне. А зусім нядаўна віцебская гліняная цацка як з’ява нацыянальнай культуры ўнесена ў дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, – адзначыў старшыня журы спаборніцтва, доктар мастацтвазнаўства ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларусскай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сакута.

Удзельнікі конкурсу прад­ставілі работы ў сямі намінацыях: лепшая хатняя калекцыя, народная цацка з гліны, народная цацка з тэкстылю, традыцыйная рухомая цацка з дрэва, аўтарская цацка з дрэва, народная цацка з прыродных матэрыялаў, тэатральная лялька.

Ляльку пад назвай «Забава» з лазы і кары памерам амаль два метры стварылі член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алена Гурэцкая з Мінска і Любоў Семеш з Глыбоцкага раёна нашай вобласці.

– Такія лялькі лічыліся моцным абярэгам, – расказала Алена. – Складанасць пры стварэнні была ў тым, што ў нас адсутнічалі шаблоны, аднавілі ўсё самі. Мы зрабілі ўжо дарослую даму, бо ўзрост і «Славянскага базару» немаленькі – 30 гадоў.

Кіраўнік народнага клуба майстроў «Дубрава» з Дубровеншчыны Вольга Аляксеева прадставіла рэплікі традыцыйнай марачоўскай свістулькі, якая ў 2020 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нашай краіны.

– Іх стварэннем займаюся тры гады, – расказала жанчына. – Ад іншых яны адрозніваюцца тым, што не маюць узораў, пластычныя.

Самы юны ўдзельнік конкурсу – адзінаццацігадовы Багдан Перацятка з Украіны — прывёз коз з джута.

– З гэтым відам народнай творчасці пазнаёміўся на майстар-класе, і адразу ён мне спадабаўся. Ствараю ўсё сам: і коз, і ўборы для іх, – сказаў хлопец.

Фота Дзмітрыя Осіпава.

 

 

 

 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ