Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Маляванку ў традыцыях Язэпа Драздовіча развіваюць у Шаркаўшчынскім раёне

Маляванка – жанр народнай творчасці, які ў першай палове мінулага стагоддзя быў распаўсюджаны на заходняй Віцебшчыне. Яе класікам прызнаны ўраджэнец Глыбоччыны Язэп Драздовіч, даследчык айчыннай мінуўшчыны, этнограф, літаратар. Усплёск у адраджэнні народнага роспісу назіраўся ў 1970 – 80-х гадах, а сёння маляваныя дываны Віцебскага Паазер’я маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Шмат у Язэпа Драздовіча паслядоўнікаў, ёсць яны і ў Шаркаўшчынскім раёне.

IMG 0803

Адна з іх – мастак-самавук Ганна Курыловіч. Яе адмысловы дыван дагэтуль упрыгожвае Шаркаўшчынскі раённы цэнтр рамёстваў і служыць узорам для вучняў. Маляванкай тут займаюцца ад заснавання ўстановы, і ўжо можна прасачыць пераемнасць творчых пакаленняў. У Ганны Курыловіч вучылася Людміла Маяк, якая вяла заняткі гурткоў, пакуль не пайшла на заслужаны адпачынак. Эстафета была перададзена мясцовай ураджэнцы выпуск­ніцы Мірскага рэстаўрацыйнага вучылішча Вользе Беласлудцавай. Калі ж яна выправілася ў дэкрэтны водпуск, у цэнтр рамёстваў па размеркаванні трапіў выпускнік Віцебскага тэхналагічнага каледжа Аляксей Краўчанка.

 – Люблю маляваць, а тут з’явілася вакансія, вось і паспрабаваў заняцца дыванамі. Для гэтага патрэбны льняное палатно, акрылавыя фарбы і фантазія. Арыенцір – творы Язэпа Драздовіча, іншых папярэднікаў, але імкнуся адлюстраваць нешта сваё, выпрацаваць аса­бісты почырк, – расказвае метадыст раённага цэнтра культуры Аляксей Краўчанка. У адрозненне ад Ганны Курыловіч і Людмілы Маяк, якія зазвычай малявалі кветкі, ён аддае перавагу сюжэтам.

IMG 0791

Сёння маляванка – не толькі выставачны экспанат або прадмет калекцыяніравання знаўцамі. Яе набываюць для ўпрыгожання інтэр’ераў. Аляксей стварае сёмы дыван. Два прададзены ў Мінск – паказчык таго, што іх аўтар на правільным творчым шляху. Сталічны калекцыянер зацікавіўся шаркаўшчынскімі майстрамі жанра праз кніжку «Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я». Збіраецца паказаць дываны Аляксея Краўчанкі на прыватнай тэматычнай выставе, а для стварэння новых перадаў у цэнтр палатно і фарбы.

Словам, тут ёсць у каго вучыцца маляванцы і ёсць каго ёй вучыць.

IMG 0794

 – Пры Вользе Беласлудцавай майстэрні цэнтра не змяшчалі ўсіх жадаючых займацца маляванкай. Аляксей Краўчанка супрацоўнічае з дзіцячай школай мастацтваў, выкладчык якой Віктар Крук дапамагае яму, і абодвух натхняюць вынікі гэтага супрацоўніцтва. К канцу года запросім гледачоў на выставу маляваных дываноў, – зазначыла кіраўнік Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў Вікторыя Дубоўская.

0782

Вікторыя Дубоўская і супрацоўнікі Наталля Карман, Аляксей Краўчанка, Святлана Заіка, Ірына Груніна дэманструюць вырабы цэнтра рамёстваў, выкананыя ў розных тэхніках, у тым ліку – маляванку

Фота Дзмiтрыя Осiпава


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ