Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Браслаў у чарговы раз наведала дэлегацыя кітайскага горада Цзінчжоу

У чарговы раз Браслаў наведала дэлегацыя шматмільённага кітайскага горада Цзінчжоу (правінцыя Хубэй) з мэтай узгадніць пакет дамоўленасцяў, які быў вызначаны падчас папярэдніх сустрэч. Пры абмеркаванні двухбаковага супрацоўніцтва ўвагу сканцэнтравалі на ўзаемных інтарэсах. Браслаўшчына, па словах старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна, мае добры патэнцыял для развіцця ўязнога турузму, у тым ліку медыцынскага, а таксама ў сферы бізнесу і інвестыцый.

На магчымасцях Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” ў супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі спынілася начальнік аддзела турызму Юлія Паўлоўская, калі прэзентавала патэнцыял прыродаахоўнай арганізацыі.

Праграма знаходжання кітайскай дэлегацыі на Браслаўшчыне прадугледжвала і знаёмства з мясцовымі прадпрыемствамі. Госці з Паднябеснай наведалі “Браслаўрыбу” і торфабрыкетны завод, зацікавіліся пэўнымі ўзорамі іх прадукцыі.

Падводзячы вынікі візіту ў азёрны край, кіраўнік кітайскай дэлегацыі Ло Цынян дзякаваў гаспадарам за цёплы прыём, выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва і запрасіў прадстаўнікоў Браслаўшчыны наведаць Кітай, каб заняцца распрацоўкай дарожнай карты і, магчыма, падпісаць афіцыйнае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Фота з адкрытых крыніц.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ